Понедельник, 19 февраля 2018

Пераможцы раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, ільну, нарыхтоўцы кармоў (абноўлена)

1 233

У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ад 12.11.2012 №2005 пераможцамі раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2012 года прызнаны:

За дасягненне высокіх паказчыкаў

па вытворчасці збожжа Сярод гаспадарак

першае месца: ААТ “Агра-Калядзічы”, дзе валавы збор зерня склаў 11546 тон пры ўраджайнасці  52,6 ц/га і прадуктыўнасці ў разліку на бала-гектар уборачнай плошчы  180,3 кг. Гаспадарцы выдаецца прэмія ў суме 4000 тыс. рублёў;

другое месца: ААТ “Айчына”,  дзе валавы збор зерня склаў 17157 тон пры ўраджайнасці 54,8 ц/га і прадуктыўнасці ў разліку на бала-гектар уборачнай плошчы 189,6 кг. Гаспадарцы выдаецца прэмія ў суме 3000 тыс. рублёў;

трэцяе месца: ААТ “Жураўлінае”, дзе валавы збор зерня склаў 15408 тон пры ўраджайнасці 45,6 ц/га і прадуктыўнасці ў разліку на бала-гектар уборачнай плошчы 147,6 кг. Гаспадарцы выдаецца прэмія ў суме 2500 тыс. рублёў.

Сярод камбайнераў

першае месца: экіпаж камбайна ААТ “Ліноўскае” ў складзе старшага камбайнера Сяргея Уладзіміравіча Корнава і камбайнера Валерыя Іванавіча Жука, які камбайнам КЗС-10К намалаціў 1608 умоўных  тон збожжа. Старшаму камбайнеру уручаецца прэмія ў суме 3000 тыс. рублёў;

другое месца: экіпаж камбайна КСУП “Эксперыментальная база “Белавусаўшчына” ў складзе ст. камбайнера Сяргея Іосіфавіча Ахрэма і камбайнера Юрыя Аляксандравіча Каліны, які камбайнам КЗС-10К намалаціў1502 умоўныя тоны збожжа. Ст. камбайнеру ўручаецца прэмія ў суме 2500 тыс. рублёў;

трэцяе месца: экіпаж камбайна  ААТ “Жураўлінае” ў складзе ст. камбайнера Уладзіміра Мікалаевіча Назарука і камбайнера Васіля Іванавіча Тарасевіча, які камбайнам “Джон Дзір-9640 WTS” намалаціў 1549 умоўных тон збожжа. Ст. камбайнеру ўручаецца прэмія ў суме  2000 тыс.,  а камбайнеру – 1500 тыс. рублёў.

Сярод маладзёжных

экіпажаў

першае месца: экіпаж камбайна ААТ “Жураўлінае” ў складзе ст. камбайнера Віталія Мікалаевіча Шарашоўца і камбайнера  Аляксандра Сяргеевіча Дацкевіча, які камбайнам КЗС-1218 намалаціў 1102 умоўныя тоны збожжа. Ст. камбайнеру  ўручаецца прэмія ў суме 3000 тыс рублёў;

другое месца:  экіпаж камбайна ААТ ”Айчына” ў складзе  ст. камбайнера  Дзмітрыя Аляксандравіча Калешкі і камбайнера Алега Аляксандравіча  Мацярыкіна, які камбайнам  КЗС-1218 намалаціў 996 умоўных тон збожжа. Ст. камбайнеру ўручаецца прэмія ў суме 2500 тыс. рублёў.

Сярод сямейных

экіпажаў

экіпаж камбайна  ААТ “Вялікасельскае-Агра” ў складзе ст. камбайнера Яўгена Яўгенавіча Дайнекі і камбайнера  Андрэя Яўгенавіча Дайнекі, які камбайнам КЗС-10К намалаціў  1360 умоўных тон збожжа. Ст. камбайнеру ўручаецца прэмія ў суме 3000 тыс. рублёў;

экіпаж камбайна ААТ “Пружанскае” ў складзе ст. камбайнера  Сяргея Міхайлавіча Труша і камбайнера Аляксандра Сяргеевіча Труша, які камбайнам  КЗС-10К намалаціў 1241 умоўную тону збожжа. Уручаецца з фонду райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прэміі  ст. камбайнеру 1200 тыс., камбайнеру – 1000 тыс. рублёў.

Сярод вадзіцеляў

на адвозцы збожжа

першае месца: вадзіцель ААТ “Жураўлінае”  Пётр Іванавіч Краўчук, які аўтамабілем  ГАЗ-САЗ-2504 перавёз 2896 умоўных тон збожжа. Выдаецца прэмія ў суме 2000 тыс. рублёў;

другое месца: вадзіцель ААТ “Ліноўскае”  Андрэй Іванавіч Дворак, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 2043 умоўныя тоны збожжа. Уручаецца прэмія ў суме 1500 тыс. рублёў;

трэцяе месца: вадзіцель ААТ “Вялікасельскае-Агра”  Уладзімір Леанідаваіч Кавалевіч, які аўтамабілем  МАЗ-555142 перавёз 1584 умоўныя тоны збажжа. Уручаецца прэмія ў суме 1400 тыс. рублёў.

Сярод маладых

вадзіцеляў

першае месца: вадзіцель ААТ “Ружаны-Агра” Аляксандр Аляксандравіч Баран, які аўтамабілем МАЗ-5551 перавёз 1972 умоўныя тоны збожжа. Уручаецца прэмія ў суме 2000 тыс. рублёў;

другое месца: вадзіцель ААТ “Пружанскае”  Міхаіл Анатольевіч Чарвяк, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 1804 умоўныя тоны збожжа. Уручаецца прэмія ў суме 1500 тыс. рублёў.

Сярод вадзіцеляў

на адвозцы збожжа

на ААТ “Аранчыцкае збожжапрыёмнае

прадпрыемства”

першае месца: вадзіцель Мікалай Уладзіміравіч Сушчук з філіяла “Аўтамабільны парк №11 г.Пружаны”, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 1141 тону збожжа. Уручаецца прэмія ў суме 600 тыс. рублёў;

другое месца: вадзіцель Мікалай Якаўлевіч Ільяшук з фермерскай гаспадаркі “Бардо”, які аўтамабілем  МАЗ-555142 перавёз 1365 тон збожжа. Уручаецца прэмія ў суме 500 тыс. рублёў.

Сярод машыністаў

збожжасушыльных

комплексаў

першае месца:  ст. машыніст Сяргей Мікалаевіч Карпеш, машыністы  Аляксандр Аляксеевіч Канько, Уладзімір Мікалаевіч Самута, Анатоль Арсеньевіч Швед з ААТ “Жураўлінае”, якія на ЗСК-37 МЕХ перапрацавалі 8122 умоўныя тоны збожжа. Прысуджаецца прэмія ў суме 3000 тыс. рублёў;

другое месца: ст. машыніст Дзмітрый Аркадзьевіч Мязга, машыністы  Сяргей Сяргеевіч Лаптановіч, Яўген Уладзіміравіч Львоў з ААТ “Агра-Калядзічы, якія КЗС-25 перапрацавалі 7043 умоўныя тоны збожжа. Прысуджаецца прэмія ў суме 2000 тыс. рублёў.

Сярод галоўных

аграномаў

галоўны аграном ААТ “Жураўлінае” Мікалай Іванавіч Місюля. Валавы збор збожжа ў гаспадарцы склаў 15408 тон пры ўраджайнасці 45,6 ц/га. Узнагароджваецца прэміяй у суме 2000 тыс. рублёў;

галоўны агроном ААТ “Мурава” Міхаіл Міхайлавіч Гаўра. Валавы збор збожжа ў гаспадарцы склаў 6852 тоны пры ўраджайнасці 49,5 ц/га. Узнагароджваецца прэміяй у суме 2000 тыс.рублёў.

Сярод галоўных

інжынераў

галоўны інжынер ААТ “Шані-аграпрадукт” Анатоль Сяргеевіч Смецюх. Выпрацоўка на кожны з 9 збожжаўборачных камбайнаў у гаспадарцы склала 1004 тоны. Узнагароджваецца прэміяй у суме 2000 тыс. рублёў.

За дасягненне высокіх паказчыкаў

на нарыхтоўцы кармоў Сярод сельскагаспадарчых арганізацый

першае месца: ААТ “Жураў-лінае”, дзе шчыльнасць буйной рагатай жывёлы складае 102 галавы на 100 гектараў сельгасугоддзяў. Узнагароджваецца прэміяй у суме 3000 тыс. рублёў;

другое месца: КСУП “Эксперыментальная база “Белавусаўшчына”, дзе нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы  па 34,43 цэнтнера кармавых адзінак. Узнагароджваецца прэміяй у суме 2500 тыс. рублёў;

Сярод механізатараў

кормаўборачных

камбайнаў першай групы

першае месца: механізатар ААТ “Вялікасельскае Агра” Пётр Аляксандравіч Шырма, які камбайнам “Ягуар-870” нарыхтаваў 26862 умоўныя тоны зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме 2000 тыс. рублёў;

другое месца: механізатар ААТ “Ружаны-Агра” Сяргей Пятровіч Струк, які камбайнам “Вісх-650і” нарыхтаваў 21816 умоўных тон зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме  1600 тыс. рублёў;

трэцяе месца: механізатар ААТ “Айчына” Вячаслаў Сяргеевіч Цымерман, які камбайнам “Ягуар-850”  нарыхтаваў 19792 умоўныя тоны зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1500 тыс. рублёў;

Сярод механізатараў

кормаўборачных

камбайнаў другой групы

першае месца: механізатар ААТ “Мурава” Іван Уладзіміравіч Карунас, які камбайнам КВК-800 нарыхтаваў 9837 умоўных тон зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме 2000 тыс. рублёў;

другое месца: механізатар ААТ “Роўбіцкае” Мікалай Мікалаевіч Папко, які камбайнам КВК-800 нарыхтаваў 9805 умоўных тон зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме  1600 тыс. рублёў;

трэцяе месца: механізатар ААТ “Агра-Калядзічы” Яўген Сяргеевіч Карпыза, які камбайнам КВК-800 нарыхтаваў 9772 умоўныя тоны зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1500 тыс. рублёў.

На адвозцы кармоў

ад кормаўборачных

камбайнаў

Сярод вадзіцеляў

аўтамабіляў

першае месца: вадзіцель ААТ “Жураўлінае” Алег Іванавіч Хоміч, які аўтамабілем МАЗ-5516 перавёз 14441 тону зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1500 тыс. рублёў;

другое месца: вадзіцель ААТ “Жураўлінае”  Мікалай Мікалаевіч Тарасевіч, які аўтамабілем МАЗ-551605 перавёз 13691 тону зялёных кармоў. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1300 тыс. рублёў;

трэцяе месца: вадзіцель КСУП “Эксперыментальная база “Белавусаўшчына” Міхаіл Леанідавіч Семянчук, які аўтамабілем МАз-551605 перавёз  11012 тон зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1100 тыс. рублёў;

Сярод трактарыстаў-машыністаў

першае месца: трактарыст-машыніст ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”  Вадзім Станіслававіч Вячорка, які трактарам МТЗ-1221 з прычэпам ПС-45 перавёз 2873 тоны зялёнай масы. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1300 тыс. рублёў.

На ўборцы льну

першае месца: механізатар ААТ “Пружанскі льнозавод” Юрый Віктаравіч Чатырбок, які на самаходным абарачвальніку-ачасальніку выканаў работы на плошчы  174,8 гектара. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1500 тыс. рублёў.

На ўборцы цукровых

буракоў

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый

першае месца: ААТ “Вялікасельскае Агра”, дзе атрымана ўраджайнасць 566,6 ц/га з добрай якасцю  прадукцыі і здачай яе ў поўным аб’ёме на завод. Узнагароджваецца прэміяй у суме 2000 тыс. рублёў;

Сярод механізатараў

буракаўборачных

камбайнаў

першае месца: механізатар ААТ “Агра-Калядзічы” Віктар Аляксандравіч Чэрнік, які камбайнам “Холмер” убраў 335 гектараў цукровых буракоў. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1500 тыс. рублёў.

На ўборцы бульбы

Сярод

сельскагаспадарчых

арганізацый

першае месца: ААТ “Айчына”, якое своечасова завяршыла ўборку і атрымала самую высокую ўраджайнасць бульбы – 309 ц/га. Узнагароджваецца  прэміяй у суме 2000 тыс. рублёў;

Сярод механізатараў бульбаўборачных

камбайнаў

першае месца:  механізатар ААТ “Айчына” Сяргей Іванавіч  Астанкаў, які ўбраў 272 гектары бульбы. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1200 тыс. рублёў.

На ўборцы агародніны

Прызавое месца прысуджана ААТ “Пружанскае”, дзе ўбрана 50 гектараў агародніны. Узнагароджваецца прэміяй у суме 1000 тыс. рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *