Пятница, 22 июня 2018

Завяршыўся шахматна-шашачны турнір на прызы «Раённых будняў»

1 125

З 4 па 17 лістапада у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі праходзіла першынство г. Пружаны па шахматах і шашках. У мінулую пятніцу былі названы імёны пераможцаў турніру.

Першым у шахматных спаборніцтвах стаў Сяргей Кажамячанка, другім – Аляксандр Рыфцін, трэцім Міхаіл Грыцэвіч. У турніры па шашках месцы размеркаваліся наступным чынам: першы – Канстанцін Ціханчук, другі – Анатоль Неміровіч, трэці – Васіль Ліцкевіч.

Удзельнікі турніру атрымалі граматы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а ад рэдакцыі газеты “Раённыя будні” — падпіскі на выданне.

Судзіў спаборніцтвы Аляксандр Чавусаў.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *