Воскресенье, 24 июня 2018

Уладзімір Арлоў прэзентаваў новую кнігу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

2 084
У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”. На сустрэчу з аўтарам , які, дарэчы, не першы раз сёлета наведвае Пружаншчыну, прыйшло каля сотні аматараў творчасці Арлова.
«Гэта кніга пра тое, што беларусы гістарычна і ментальна – еўрапейскі народ. У нас еўрапейская гісторыя, яркія праявы якой мы бачым у рэнесансе, якога не было ў нашых усходніх суседзяў, у рэфармацыі, у тым, што нашы студэнты вучыліся ў заходніх універсітэтах на працягу стагоддзяў.
Магдэбургскага права, якое мелі нашы гарады, ніколі не было на ўсход ад Смаленска. У нас еўрапейская гісторыя, і гэта пропуск у еўрапейскую будучыню», — сказаў Уладзімір Арлоў.
Кніга была выдадзена ў Славакіі тыражом у 5 тысяч экземпляраў, плануецца яе пераклад на іншыя еўрапейскія мовы. Аўтар не без гонару зазначыў, што практычна ўвесь тыраж ужо прададзены.
Акрамя поўнай гісторыі ВКЛ, цікавых звестак, гістарычных анекдотаў, выданне прыцягвае ўвагу колькасцю і якасцю ілюстрацый. Дызайнер Дзмітрый Герасімовіч уклаў у кнігу звыш 2000 ілюстрацый, некаторыя з іх публікуюцца ўпершыню.
Набыць кнігу можна было прама ў палацыку, цікаўных да гісторыі не напалохаў і яе кошт – 350 тысяч рублёў – таму па аўтограф да аўтара напрыканцы сустрэчы выстраілася чарга. Дарэчы, госць з мінска прывёз з сабой і іншыя свае выданні, сярод якіх і зборнік вершаў. Некалькі вершаў аўтар зачытаў перад прысутнымі.
Пружанцы не прамінулі магчымасць задаць свае пытанні знакамітаму пісьменніку: разам з аўтарам абмеркавалі папулярнасць сучаснай беларускай літаратуры, недахоп новых дзіцячых кніг на беларускай мове і многае іншае.
Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

3 комментариев

  • Алесь

    Я сабе такую набыў. Вельмі цікавая і шыкоўная кніга. Безліч малюнкаў. Важыць больш за 2 кг.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *