Четверг, 25 апреля 2024

50 лет вместе!

2 387

Кажуць, жыццё пражыць – не поле перайсці. Пражыць сумленна, не збіўшыся з пра-вільнага шляху, так, каб не сорамна было ні перад людзьмі, ні перад самім сабой.

Уладзімір Сяргеевіч і Лідзія Мікалаеўна Каральчукі з вёскі Навадворцы (на здымку) днямі адсвяткуюць залатое вяселле. 50 гадоў яны пражылі побач і ў горы,   і ў радасці.У далёкім 1962 годзе Лідзія Міка-
лаеўна смяялася з сябровак, якія марылі пра кавалераў, і казала, што замуж не пойдзе ніколі.

— Так і казала: не хачу замуж і ўсё. А кавалераў было мноства, я ж першая на вёсцы спявачка і танцорка была. Але восенню да нас у Нямковічы завіталі навадворацкія хлопцы… Я як убачыла Валодзю, адразу сяброўкам шапнула: гэта мой суджаны.

Ці ў добры час было сказана, ці проста не падвяла інтуіцыя, але ўжо праз месяц маладыя згулялі вяселле.

Спрабавалі жыць у горадзе, але Уладзімір Сяргеевіч, нягледзячы на тое, што на вёсцы работа была значна цяжэйшая, сказаў пра гарадское жыццё: не маё, і забраў жонку ў Навадворцы. Працавалі ў калгасе і на ўласным падворку, заўсёды трымалі вялікую гаспадарку. І сёння муж і жонка завіхаюцца ля курачак і парсючкоў.

— І цяжка ўжо, і дзеці не ўхваляюць, але ж мы прывыклі, інакш не ўмеем.

Уладзімір і Лідзія Каральчукі выгадавалі трох дзяцей, дачакаліся пяці ўнукаў, на падыходзе праўнукі. Лідзія Мікалаеўна мудра заўважае, што ўсякае ў жыцці было, але дрэннае трэба забываць, а памятаць добрае. Тройчы даводзілася мужу з жонкай адбудоўваць хату. Пасля пажару ў 1985 годзе з усяго сямейнага архіву ўцалеў адзіны шлюбны — вось гэты — фотаздымак.

— Раней не думала, што я калі-небудзь старой буду, а зараз гляджу на гэтую картку і не веру, што была такой маладой і прыгожай, — усміхаецца Лідзія Мікалаеўна.

Увесь час Каральчукі дапамагалі дзецям і ўнукам, зараз на радасць бацькам дзеці і самі ўжо могуць дапамагчы.

— Нарэшце можна пажыць і для сябе, — смяюцца муж і жонка. Але з сумам дадаюць: — Шкада, здароўе ўжо не тое.

Многа гадоў назад Лідзія Мікалаеўна настаяла на пакупцы трактара, каб мужу занятак быў.

— Выратаваў мяне некалі трактар, — прызнаецца Уладзімір Сяргеевіч і хваліцца ўжо новенькім “памочнікам”.

Як усё жыццё былі апорай адзін аднаму, так і жывуць сёння. Хвалююцца адзін за аднаго, клапоцяцца, паджартоўваюць і, гэта бачна няўзброеным вокам, гэтак жа шчыра кахаюць.

Кацярына ПАШКЕВІЧ

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    катерина, а вы бы хотели с кем-нибудь прожить 50 лет вместе? 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Уж не предложение ли это?)))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Нет, Катерина, я не об этом. Хотите таки узнать, куда я клоню? 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Если это вопрос, то ответ — враги Хитразачосанага! 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Но ведь я то не об этом. 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *