Четверг, 19 июля 2018

На вопросы читателей «Рб» ответил начальник отделения ГАИ В.В. Осипенко

2 451

Падчас «прамой лініі» начальніку аддзялення дзяржаўтаінспекцыі В.В.Асіпенку давялося адказваць на шматлікія пытанні чытачоў.

(Марыя Рыгораўна Макарэвіч, г.Пружаны. «Хітрыя» вадзіцелі, якія пад’язджаюць да кальца з боку Аранчыц, паварочваюць спачатку направа, а затым рэзка налева, у выпадку чаго атрымліваюць прыярытэт пры выездзе на кальцо. Лічу неабходным устанавіць на гэтым скрыжаванні святлафор або ўвогуле забараніць правы паварот з боку Аранчыц.

— Да нас з такой прапановай неаднаразова звярталіся грамадзяне. Зараз сабрана неабходная дакументацыя і вывучаны тэхналагічныя ўмовы пытання. Усё накіравана ў абласное ўпраўленне ДАІ для прыняцця рашэння па змене арганізацыі руху на ўказаным скрыжаванні.

(Жыхар горада. Чытаю ў раённай газеце, што за кіраванне ў стане ап’янення некаторых вадзіцеляў пазбаўляюць правоў, а некаторым даюць толькі штраф. Чаму так няроўна?

— Артыкул 18.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях складаецца з трох частак. Згодна з першай (прыцягваюцца да адказнасці асобы ў стане ап’янення, якія маюць права кіравання транспартнымі сродкамі і кіруюць імі) прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення правоў і накладанне штрафу. У другой прадугледжана пакаранне для вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, якія не маюць правоў: яны атрымліваюць толькі штраф. Па частцы трэцяй прыцягваюцца да адказнасці тыя вадзіцелі, якія ўжылі спіртныя напоі або наркатычныя рэчывы пасля таго, як іх спынялі супрацоўнікі ДАІ для праверкі, або пасля здзяйснення ДТЗ: зноў пазбаўленне правоў і штраф.

(Сяргей, г.п.Ружаны. Нядаўна мяне спынілі за размовы па мабільніку падчас руху, склалі пратакол, за-бралі талон і папярэдзілі, што аддадуць яго толькі пасля прад’яўлення медыцынскай даведкі. Раней, прыкладна год назад, у мяне таксама забіралі талон папярэджанняў, але тады пры вяртанні талона ніхто не патрабаваў такой даведкі. Зноў новаўвя-дзенні?

— Раней прад’яўленне меддаведкі было неабходным пры атрыманні правоў на кіраванне транспартным сродкам, а таксама пры іх вяртанні пасля пазбаўлення за кіраванне ў нецвярозым стане. Зараз жа вадзіцельскае пасведчанне і талон да яго, якія забралі супрацоўнікі ДАІ за парушэнні правілаў, у любым выпадку вяртаюцца толькі пасля прад’яўлення дзеючай медыцынскай даведкі, нягледзячы на аплачаны штраф.

(Віктар, г.п.Ружаны. На адной з вузкіх вулачак у г.Мінску я выпадкова люстэркам зачапіў іншы аўтамабіль. Адразу спыніўся і з уладальнікам гэтай машыны вырашылі інспектараў ДАІ не выклікаць. Мы запоўнілі дадатак да страхоўкі і раз’ехаліся. Ці правільна мы зрабілі?

— Цяпер вадзіцелі ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння маюць права не паведамляць аб ім у дзяржаўтаінспекцыю пры адначасовай наяўнасці наступных акалічнасцей:

— калі сутыкнуліся два транспартныя сродкі і ў аварыі няма пацярпелых;

— абодва вадзіцелі цвярозыя;

— калі сума ўрону не перавышае 200 еўра і ўдзельнікі ДТЗ не маюць прэтэнзій адзін да аднаго наконт вінаватасці.

Акрамя таго, вадзіцелі павінны мець правы з адпаведнай катэгорыяй і дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на пашкоджаныя аўтамабілі. Калі ўсе гэтыя ўмовы выкананы, можна запоўніць бланк паведамлення аб ДТЗ, які выдаецца у страхавой кампаніі. Для атрымання страхавога пакрыцця неабходна прыехаць у прадстаўніцтва страхавой кампаніі.

(Мікалай Пятровіч, г.Пружаны. Нядаўна мяне аштрафавалі за тое, што я ішоў па вуліцы Купалы ўвечары і ў мяне не было флікера.

— Аб неабходнасці мець на адзенні святловяртаючыя элементы мы расказвалі неаднойчы. У цёмны час сутак пешаходы, якія ігнаруюць гэтае патрабаванне, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Такое права нам даюць Правілы дарожнага руху: паводле п.17.1 пешаход абавязаны рухацца па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці — па абочыне. У выпадку адсутнасці гэтых элементаў дарогі або немагчымасці руху па іх дазваляецца рух пешахода па краі праезнай часткі насустрач руху транспартных сродкаў. У такой сітуацыі ў цёмны час сутак пешаход абавязаны пазначыць сябе святловяртальнымі элементамі.

За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжаны штраф ад адной да васьмі базавых велічынь. Дарэчы...

З 25 кастрычніка па 5 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць комплекс папераджальна-прафілактычных мерапрыемстваў «Пешаход». Дзяржаўтаінспектарамі праведзены рэйды па выяўленні пешаходаў, якія парушаюць правілы дарожнага руху: не выкарыстоўваюць у цёмны час сутак святловяртальныя элементы і пераходзяць праезную частку ў недазволеных месцах. Асобная ўвага звяртаецца на нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху. Акрамя таго, у рабочых калектывах прайшлі тэматычныя выступленні супрацоўнікаў ДАІ.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

  • Алекс

    30 лет езжу через кольцо и никогда не возникало никаких проблем…………женщинам выдали права и проблемы возникли……….сейчас начнут изобретать велосипед……..А вот за разговор по мобильнику надо чтобы с правами еще и мобильник забирали у ненормальных водил………..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Причем тут женщины вообще? Только в течении нескольких последних лет на кольце начали появляться «пробки» в 8.00 и в 17.00. Я думаю, 30 лет назад, да и 10 лет назад таких проблем не было и не было нужды «обманывать» других водителей таким образом (описан в статье)… А вас, Алекс, не раздражают особо умные водители?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    оля, нас раздражают особо «умные» женщины за рулем! 😛 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    а когда «научат» водятлов ставить правильно машины возле почты? а то там переход вечно заставленный

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Запретить можно все и спящих полицейских установить еще 500. Вот уже в Минске перед пешеходными переходами будут делать сужение дороги, представляете какие будут пробки?Я предлагаю вообще запретить движение всех транспортных средств в населенных пунктах! Только назревает вопрос : Для чего и для кого вообще в городах дороги??? А вот Василию Васильевичу лучше бы вопрос задали : Как он относится к установке нелепого светофора около Водного дворца??? Неужели это самое актуальное место в Пружанах ??? Хотя даже школьник знает, что самое опасное место у нас возле Белмаркета. Неужели власть не понимает такого простого? Надо собирать подписи , господа и шевелить горячие линии………может тогда перенесут. А то перекроют этим световором пустую дорогу почти за городом, это почти то же ,что установить светофор за пару сотен миллионов рублей налогоплательщиков в чистом поле.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *