Среда, 26 сентября 2018

Получить профессию «родитель» и согреть детское сердце

1 250

Сям’я для дзіцяці можа выступаць як у якасці станоўчага, так і адмоўнага фактара выхавання. Ніхто, акрамя самых блізкіх для яго людзей: мамы, таты, бабулі, дзядулі, брата, сястры, — не ставіцца да дзіцяці лепш, не любіць яго з такой самаадданасцю і не клапоціцца пра яго гэтак бескарысліва. І, разам з тым, ніхто не можа нанесці столькі шкоды і прычыніць яму столькі болю, колькі можа зрабіць сям’я. Дэфармацыя маральных каштоўнасцяў, распаўсюджванне п’янства, жорсткасці, гвалту, наяўнасць антысанітарных умоў пражывання ў сям’і — усё гэта цягне за сабою пазбаўленне бацькоўскіх правоў  і, натуральна, накіраванне дзяцей у дзяржаўныя ўстановы выхавання. Як выйсце з гэтага становішча — стварэнне прыёмных сем’яў. Бо ў прыёмных сем’ях дзеці могуць здабыць ці аднавіць навыкі і ўменні, неабходныя для жыцця ў калектыве, сям’і і грамадстве. Дзеці атрымліваюць станоўчы вопыт зносін, бачаць мадэль шчаслівай, моцнай сям’і — як магчымы эталон пабудовы сваёй будучай сям’і.

Побач з намі жывуць дзеці, у якіх сёння няма сям’і. Іх мала проста любіць. Ім трэба дапамагчы перажыць гора расстання з бацькамі і зноў наладзіць адносіны з роднымі і блізкімі, абараніць правы і законныя інтарэсы, дапамагчы стаць самастойнымі і заняць годнае месца ў жыцці.

Гэта зусім не проста: выхаванне дзіцяці, тым больш няроднага, патрабуе сур’ёзных ведаў, уменняў, навыкаў і ўласнага досведу бацькоўства. Таму і з’явілася ў нас прафесійная аплачваемая праца прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавальнікаў дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Гэтую прафесію вы можаце асвоіць!

Калі вы гатовыя працаваць, выхоўваючы дзяцей з асабліым лёсам,  звяртайцеся ў сацыяльна-педагагічны цэнтр з сацыяльным прытулкам. Атрымаць кансультацыю пра магчымасці прафесійнага сямейнага клопату можна па тэлефоне 7-21-28.

Алеся Шаргародская, псіхолаг.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *