Воскресенье, 25 февраля 2018

Психиатр, психотерапевт, психолог: кто есть кто?

2 044

Са жніўня бягучага года ў цэнтральнай раённай бальніцы арганізавана работа псіхолага-псіхатэрапеўтычнай службы. У цяперашні час у ЦРБ прыём вядуць псіхіятр, псіхатэрапеўт, псіхолаг. Псіхіятр — гэта ў першую чаргу урач, які абавязкова атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю і які прайшоў пасля гэтага паслядыпломную адукацыю (інтэрнатуру, стажыроўку) па псіхіятрыі. Псіхіятр спецыя-лізуецца ў галіне дыягностыкі і лячэння псіхічных захворванняў, г.зн. мае справу з псіхіятрычнымі дыягназамі і можа прызначаць медыкаментознае лячэнне. Псіхіятру заўсёды належыць вядучая роля пры лячэнні найбольш цяжкіх формаў псіхічнай паталогіі, напрыклад, шызафрэніі, вострых псіхозаў, цяжкіх дэпрэсій.

Псіхатэрапеўт — гэта спецыяліст у галіне лячэння псіхічных і цялесных расстройстваў псіхалагічнымі метадамі, г.зн. метадамі, калі лячэбны эфект дасягаецца словам, тлумачэннямі.

Псіхатэрапеўтамі становяцца двума асноўнымі шляхамі — або скончыўшы медыцынскую ВНУ, прайшоўшы стажыроўку па псіхатэрапіі, альбо скончыўшы псіхалагічны факультэт універсітэта, а затым прайшоўшы курс навучання і трэнінгу па тым ці іншым напрамку псіхатэрапіі.

Псіхатэрапеўт можа адначасова з псіхатэрапеўтычным лячэннем прызначаць пацыенту і медыкаментознае, але толькі ў тым выпадку, калі ён атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю.

Роля псіхатэрапеўта вялікая пры лячэнні нескладаных формаў душэўных расстройстваў, пры так званых псіхасаматычных захворваннях, а таксама пры рабоце з жыццёвымі праблемамі псіхічна здаровых людзей. Ёсць цэлы шэраг псіхічных расстройстваў (напрыклад, неглыбокія дэпрэсіі, панічныя засмучэнні, посттраўматычныя стрэсавыя засмучэнні), лячэннем якіх займаецца псіхатэрапеўт.

Псіхолаг — гэта спецыяліст з вышэйшай псіхалагічнай або гуманітарнай адукацыяй, які атрымаў дадатковую спецыяльнасць па псіхалогіі. Псіхолаг не лекар, самастойным лячэннем псіхічных расстройстваў не займаецца. Псіхолаг не ставіць дыягназу, не прызначае медыкаментознае лячэнне і не выпісвае рэцэпты. У той жа час, працуючы сумесна з псіхіятрам і псіхатэрапеўтам і карыстаючыся метадамі свой спецыяльнасці, ён здольны аказаць вялікую дапамогу ў дыягностыцы, планаванні і ацэнцы эфектыўнасці лячэння, што і адбываецца на справе ў найбольш перадавых установах аховы здароўя. Вобласць прымянення ведаў псіхолага — кансультаванне здаровых людзей.

У якіх сітуацыях можа дапамагчы псіхолаг? Пры цяжкасцях: у зносінах, у прыняцці рашэнняў, ва ўзаемаадносінах; пры стрэсах і псіхалагічных траўмах: развод, смерць блізкага, фізічная або маральнае насілле… Заняткі з кваліфікаваным псіхолагам могуць быць вельмі карыснымі ў плане паляпшэння навыкаў зносін, разумення сябе, свайго душэўнага стану, адносін з навакольнымі, навучання новым формам паводзін, развіцця ўласнай асобы і г.д. У ходзе такой працы чалавек можа навучыцца жыць больш вольна і прадуктыўна, лягчэй пераадольваць жыццёвыя цяжкасці, паўней раскрыць сябе.

Таццяна Саўчук,

псіхолаг цэнтральнай раённай бальніцы і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Кантакты спецыялістаў

установы аховы здароўя «Пружанская раённая бальніца»:

Урач-псіхіятр — Верхавец Вольга Васільеўна, прыём ажыццяўляецца ў каб. № 41, кантактны тэлефон — 7-37-70;

Урач-псіхатэрапеўт — Тарасюк Кацярына Леанідаўна, прыём ажыццяўляецца ў будынку, дзе размяшчаецца скурна-венералагічны кабінет, кантактны тэл. 7-11-82, 9-04-65;

Псіхолаг — Саўчук Таццяна Васільеўна, прыём ажыццяўляецца ў будынку, дзе размяшчаецца скурна-венералагічны кабінет, кантактны тэл. 9-04-65, 9 -16-31.

  • Алекс

    Очень хорошее начинание ! Наконец-то цивилизация дошла до нашего городка. А то у нас все думают , что если ты идешь к психологу, то ты псих. А ведь может ты идешь просто обсудить проблемы в семье, трудовом коллективе и прочее…………..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    пусть добавят, что очередь к окулисту 2 недели ))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • А не надо нервничать 🙂 Психолог поможет относиться к этому спокойней 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    сказав, что незрячему меньше видно негатив )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Давайте не будем о здравоохранению в Пружанах……..а то сразу надо будет идти всем к психиатру.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    Ага! Знакомые всё ники 🙂 Как не заглянешь на сайт районки, так они всё ругают. Всё плохо у нас и дальше будет ещё хуже пророчат. Виталий, ты уж скока негатива напророчил? Тебе самому не плохо?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *