Пятница, 22 июня 2018

Почему молодежь уезжает из Шерешево?

1 753

За апошнія дзесяць гадоў насельніцтва Шарашова паменшала на пяцьсот чалавек. З ранейшых 2,5 тысячы зараз пражывае толькі каля дзвюх тысяч. Падобная сітуацыя і ў пятнаццаці населеных пунктах пассавета. За мінулы год, напрыклад, памёр 41чалавек, выехала — 80, а нарадзілася ўсяго 23 немаўляткі. Чаму склалася такая сумная сітуацыя і якое бачыцца выйсце з яе? Кажучы пра гэта, старшыня Шарашоўскага пасялковага выканкама В.А.Малышкевіч акцэнтуе сваю ўвагу на наступных аспектах.

Нізкая заработная плата

— Беспрацоўе ў нас складае ўсяго 0,3%. Праблем з работай няма. Асабліва патрабуюцца работнікі ў сельскую гаспадарку, повары, швачкі, цырульнікі. На ўчастак ААТ “Райаграсэрвіс”, не лічачы спецыялістаў, патрабуецца дванаццаць работнікаў. Прадпрыемства “Уніформа” не можа ўкамплектаваць швачкамі швейны цэх. Паўплывала на гэта памяншэнне колькасці працаздольнага насельніцтва. Амаль зусім не засталося працаздольных у вёсках Ваські, Сухаўшчына, Доўгае, Мыльніск, пасёлку Юбілейны. Аднак нават тыя, хто можа працаваць, лічаць за лепшае зарабляць на зборы металалому, грыбоў і ягад. Зарплата прыблізна ў адзін мільён рублёў у месяц зараз мала каго задавальняе. Над тым, як яе павялічыць, б’емся самі.

Жыллё

Менавіта ў сувязі з нізкай заработнай платай людзі не могуць узяць крэдыты на пакупку ці будаўніцтва жылля. За апошнія пяць гадоў толькі адзін чалавек узяў участак пад будаўніцтва дома. З іншага боку, у нас шмат добраўпарадкаваных кватэр у Крыніцы. Аднак ехаць туды маладыя не хочуць. А між тым, сацыяльная сфера ў пассавеце развіта дастаткова: ёсць бальніца, школа, садок, аптэка, установы культуры. Не мяняюць сітуацыю нават пабудаваныя “прэзідэнцкія” домікі.

А пасёлак застаецца прывабным

У нас адсутнічаюць якія-небудзь пытанні па гандлёвым абслугоўванні насельніцтва. У пасёлку працуюць тры прадуктовыя магазіны філіяла райспажыўтаварыства “Стымул”. Не так даўно адкрыўся яшчэ адзін магазін на аўтазапраўцы. Дзейнічае магазін індывідуальнага прадпрымальніка. Акрамя ўсяго, ёсць магазіны ў Купічах, Крыніцы, Белым Ляску, Ясені. У закусачнай в.Крыніца можна цяпер разлічыцца і пластыкавай карткай. Аўталаўкі спажыўкааперацыі і прыватныя гандляры рэгулярна ездзяць у аддаленыя вёскі, жыхарам якіх дастаўляюць прадукты і тавары першай неабходнасці.

Лічу, што і работу знайсці можна. Працуюць у нас дрэваапрацоўчы і мэблевы цэхі. На тэрыторыі пассавета дзейнічаюць тры лясніцтвы, участак райаграсэрвісу, комплексны прыёмны пункт РКБА… Было б, як кажуць, жаданне ўладкавацца. А можна і сваю справу займець. Што і зрабілі, напрыклад, шасцёра індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца гандлем і перапрацоўкай драўніны.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *