Четверг, 21 июня 2018

Наступление циклона привело к «дню жестянщика»

1 341

Канец мінулага тыдня адзначыўся наступленнем на наш раён цыклону, які прынёс моцны вецер і рэзкае пахаладанне. Таму субота стала сапраўдным «днём аўтаслесара»: так дасціпныя вадзіцелі называюць дзень, калі выпадае першы снег.

У выніку ў суботу зарэгістраваны шэсць дробных дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі толькі аўтамабілі. Але не абышлося і без трагічных выпадкаў. Увечары 27 кастрычніка ў вёсцы Засімавічы жыхар горада, кіруючы ўласным аўто, спрабаваў аб’ехаць пешахода, які, паводле слоў вадзіцеля, ішоў па цэнтры вуліцы і апынуўся пад коламі машыны. Ад атрыманых траўм пацярпелы памёр па дарозе ў бальніцу.

Праз некалькі гадзін яшчэ адна аварыя была зарэгістравана на дарозе паміж вёскамі Плябанцы і Стараволя. Жыхар в.Роўбіцк, кіруючы ўласным аўтамабілем, па папярэдняй версіі заснуў за рулём. У выніку машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе ў лоб сутыкнулася з грузавіком «МАЗ». Пасажыр легкавіка шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі. Усе абставіны здарэнняў высвятляюць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі.

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • Алекс

    Судя по ДТП «День жестянщика» здесь не при чем.Лучше бы про зимнюю резину написали и обучили наших лохов пользованию светом при езде в условиях недостаточной видимости……..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    Крутой пацак! А сам-то свет включаешь? А? Иль в чужом глазу бревно видишь? Лошара!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *