Суббота, 24 октября 2020

Спецпроект «Рб»: Этот день мы приближали, как могли

1 393

Увага: спецыяльны праект  «Раённых будняў»!
Наша новая рубрыка прысвячаецца салдатам Вялікай Айчыннай вайны. Мы будзем пісаць яе разам з вамі, паважаныя чытачы. Калі ў вашых сем’ях захоўваюцца фотаздымкі дзедаў і бацькоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай, магчыма, не толькі ваенных, але і пасляваенных, цяперашніх часоў, дасылайце ці прыносьце іх нам, у рэдакцыю. Не забудзьце прыкласці да фотаздымка свой невялікі подпіс пра таго, хто на ім сфатаграфаваны, з аповедам пра яго барацьбу з фашысцкімі захопнікамі, узнагароды, пасляваенную працу і г.д. Рэдакцыя гарантуе беражлівыя адносіны да прадастаўленых дакументаў і абавязковае вяртанне арыгіналаў адрасатам.
Дасылайце фотаздымкі і пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні». Можна скарыстацца і электроннай поштай: RRBud2@brest.by.
Больш падрабязную інфармацыю наконт праекта можна атрымаць па тэл. 9-15-02.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ МЫ НАБЛІЖАЛІ, ЯК МАГЛІ…
Іван Іванавіч — мой дзядуля па лініі мамы. Я памятаю яго сціплым, негаваркім. На Вялікдзень ці Каляды мы, родзічы, заўсёды збіраліся ў маіх бацькоў. Пасля адной-другой чаркі дзядуля пачынаў расказваць «пра вайну»: пра тое, як ваяваў у пяхоце, мёрз у акопах, пакідаў на ваенных дарогах сваіх загінуўшых таварышаў… Цяпер я думаю, што гэтыя расказы былі адрасаваны найперш мне, пачынаючай журналістцы. Але я спадзявалася, што яшчэ паспею іх запісаць «у наступны раз» і абавязкова напішу артыкул пра дзядулю Івана: як ён вызваляў ад фашысцкай нечысці Чэхаславакію, як быў паранены, за што атрымаў галоўны салдацкі медаль «За адвагу»… Не паспела. Дзед памёр 15 лютага 1982 года.
Памятаеце «Жураўлёў» Расула Гамзатава?
«Мне кажется порою, что солдаты,
С кровавых не пришедшие полей,
Не в землю нашу полегли когда-то,
А превратились в белых журавлей…»

Напэўна, мой дзядуля цяпер таксама сярод гэтых жураўлёў. І, бачачы нашы намаганні па напісанні гэтага праекта, ён, безумоўна, задаволены тым, што мы не прамінулі сказаць «дзякуй!» і тым, хто не мае магчымасці адзначаць сёлетні юбілей Вялікай Перамогі…
Ганна ХАДАРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *