Среда, 20 июня 2018

Кто и как может увеличить пенсию?

1 932

1 кастрычніка ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2012 года № 136 «Аб мерах па ўдасканаленні пенсіённага забеспячэння грамадзян».

Што змянілася ў пенсіённым забеспячэнні пасля ўступлення ў сілу Указа? На самыя распаўсюджаныя пытанні дала адказы начальнік сектара па назначэнні пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Аляксандраўна Місюля.

— Указам прадугледжана прагрэсіўнае павелічэнне памеру пенсіі па ўзросце, калі грамадзянін працягвае працаваць і добраахвотна адмовіўся ад атрымання пенсіі, а таксама змена ў парадку разліку інды-відуальнага каэфіцыента заробку для вылічэння пенсіі грамадзянам, якім залічаны ў стаж перыяды дзейнасці, на працягу якіх страхавыя ўзносы не выплачваюцца.

— А ці істотна будзе павялічана пенсія, калі працуючы пенсіянер адмовіцца ад яе атрымання?

— У адпаведнасці з Указам, пры прадаўжэнні працы без атрымання пенсіі па ўзросце пасля набыцця права на яе памер пенсіі прагрэсіўна павялічваецца:

за кожныя поўныя два месяцы няпоўнага года працы — на 1% заробку, што прымаецца для вылiчэння пенсii;

за першы год — на 6% заробку, што прымаецца для вылiчэння пенсii;

за два гады памер павышэння складзе 14% (павышэнне на 8% за 2-гі год працы сумуецца з павышэннем на 6% за першы год);

за тры гады — 24% ;

за чатыры гады — 36%;

за 5-ы і кожны наступны год прадугледжваецца павышэнне памеру пенсіі на 14% заробку, якія таксама сумуюцца з працэнтамі павышэння, усталяванымі за папярэдні перыяд (за 5 гадоў — 50%, за 6 гадоў — 64%).

Памер павышэння інды-відуальны для кожнага пенсіянера і залежыць ад заробку, што прымаецца для вылiчэння пенсii. Для атрымання звестак па гэтым пытанні трэба звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

— А хто можа скарыстацца магчымасцю павелічэння пенсіі ў адпаведнасці з нормамі Указа?

— Такая магчымасць прадастаўляецца ўсім грама-дзянам, якія маюць права на пенсію па ўзросце на агульных падставах:

мужчынам — па дасягненні 60 гадоў і пры стажы работы не менш за 25 гадоў;

жанчынам — па дасягненнi 55 гадоў i пры стажы працы не менш за 20 гадоў.

Дзеянне Указа распаўсюджваецца як на асоб, якія ўпершыню звяртаюцца па прызначэнне пенсіі, так і на асоб, якія адмовіліся ад атрымання раней прызначанай ім пенсіі па ўзросце.

— А ці будзе павялічаны памер пенсіі пры адмове ад яе атрымання ў перыяд работы, калі пенсіянер мае максімальны стаж (жанчыны — 40, мужчыны — 45 гадоў)?

— Пры павелічэнні пенсіі ў адпаведнасці з Указам абмежаванне пенсіі ў памеры 75% заробку, прадугледжанае Законам “Аб пенсіённым забеспячэнні”, не ўжываецца. Таму памер даплаты за адкладзены зварот за пенсіяй залежыць толькі ад рашэння самога пенсіянера.

— Што тычыцца атрымальнікаў пенсіі па ўзросце на льготных падставах, ці можна павялічаць сваю пенсію ў адпаведнасці з нормамі Указа?

— Атрымальнікі пенсій па ўзросце, прызначаных на льготных падставах, у перыяд да дасягнення імі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту права на павелічэнне пенсіі па ўзросце ў адпаведнасці з Указам № 136 за працу ў гэты перыяд не маюць. Права на павелічэнне пенсіі па ўзросце з ужываннем норм Указа магчыма толькі пры адмове ад атрымання пенсіі пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.

— Якім чынам улічваюцца пры вылічэнні заробку перыяды дзейнасці, на працягу якіх не ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў у фонд?

— Пры вылічэнні пенсіі ў стаж нароўні з працай, калі робіцца выплата страхавых узносаў, уключаюцца перыяды іншай дзейнасці, на працягу якіх узносы не выплачваюцца (ваенная служба, вучоба на дзённай форме атрымання адукацыі, догляд  дзяцей, інвалідаў I групы і састарэлых, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту).

Раней пры вызначэнні індывідуальнага каэфіцыента заробку такія перыяды цалкам выключаліся з разліку. Пры прызначэнні пенсій і пераразліку пенсій у сувязі з прадастаўленнем дадатковых дакументаў аб заробку з 1 кастрычніка 2012 года за гэтыя перыяды замест адсутнага заробку ў разлік прымаецца 40 працэнтаў сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за адпаведныя месяцы.

— Ці мае права працуючы грамадзянін (індывідуальны прадпрымальнік) пасля ўступлення ў сілу Указа № 136 працаваць і атрымліваць пенсію?

— Парадак выплаты пенсій пасля ўступлення ў сілу Указа № 136 не змяніўся. Як і раней, асобам, у якіх індывідуальны каэфіцыент заробку не перавышае 1,3, пенсіі выплачваюцца без абмежаванняў. Калі ў працуючага больш высокі індывідуальны каэфіцыент заробку, то пенсія выплачваецца зыходзячы з каэфіцыента 1,3.

Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.

Один комментарий

  • Виталий

    указ для самих себя. Все равно сидят пока не свалятся. А доярка если пропашет еще с десяток, то ей уже пенсия не понадобится.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *