Воскресенье, 18 февраля 2018

Библиотека, у которой нет проблем с пополнением фондов

1 447

Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы сапраўды пашанцавала. Акрамя таго, што яе фонды папаўняюцца праз цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, заўсёды насустрач ідзе і гаспадарка. Толькі ў гэтым годзе ААТ “Айчына” выдзеліла грошы на пакупку 200 кніг. Да таго ж выбраць цікавую літаратуру было даручана самой загадчыцы – Галіне Пятроўне Блеянюк.

— Усяго ў нашай бібліятэцы 360 чытачоў, 90 з іх – дзеці. Пры выбары літаратуры я кіравалася іх густам. Дарослыя больш чытаюць дэтэктывы і жаночыя раманы, а апошнім часам у фаворы апынулася фантастыка і гістарычны раман. У дзетак папулярны такія серыі, як “Маленькі прафесар”,  “Сучасны раман для дзяўчынак”, “Пазнай свет”. Трэба адзначыць, што маленькія вяскоўцы шмат чытаюць на беларускай мове. Вельмі любяць пісьменніка з Івацэвіч Валерыя Гапеева.

Ёсць у бібліятэцы шмат перыёдыкі, асабліва любяць пагартаць часопісы маленькія чытачы. Асобны стэнд для студэнтаў-завочнікаў, грошы на набыццё спецыяльнай літаратуры выдзеліла гаспадарка.

На адной з паліц адведзена месца для кніг-юбіляраў. Па словах Галіны Пятроўны, такім чынам атрымліваецца прыцягнуць увагу да кла-січных твораў. Не залежваюцца і кнігі з серыі “Вечна жывыя класікі”.

Вясковая бібліятэка ідзе ў нагу з часам. Да паслуг наведвальнікаў тут камп’ютар з выхадам у  інтэрнэт. Але сёння ўся моладзь вёскі мае ўласныя камп’ютары, што спрыяе папулярнасці такой паслугі, як пракат дыскаў. “Кніга – добра, а дыск — сучасна”, — сцвярджае адзін са стэндаў.

Ладзяцца ў бібліятэцы і разнастайныя святы, дапамогу ў арганізацыі заўсёды аказвае Дом культуры, ідзе насустрач і школа. На мінулым тыдні наведвальнікаў стала больш: пасля “Падарожжа ў Кнігаград” запісаліся ў бібліятэку другакласнікі.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

На здымку: Галіна Пятроўна Блеянюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *