Вторник, 25 сентября 2018

А если аварии как-будто не было?

1 079

На дарогах здараюцца розныя сітуацыі, і некаторыя з іх не прадугледжаны Правіламі дарожнага руху. Здараецца, што і невінаваты можа стаць злосным парушальнікам, бо не зможа адстаяць праўду. Напрыклад, такая сітуацыя: аўтамабіль рухаўся па гарадской вуліцы з вызначанай хуткасцю. Раптоўна пад колы машыны выбег чалавек. Дзякуючы імгненнай рэакцыі вадзіцеля і невысокай хуткасці аўто, пешаход толькі спалохаўся. Безумоўна, вадзіцель адразу выйшаў з аўтамабіля і спрабаваў аказаць першую даўрачэбную дапамогу пацярпеламу, калі б яна была неабходна. Але пешаход рэзка адмовіўся і літаральна збег з месца дарожна-транспартнага здарэння.

Мы прапануем вам, паважаныя чытачы, дапамагчы вадзіцелю разабрацца, як паводзіць сябе ў такой сітуацыі. Магчыма, лепш сесці і спакойна рушыць далей? А можа…

Чакаем вашы варыянты па нумары 9-15-02, па электроннай або традыцыйнай пошце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *