Вторник, 25 сентября 2018

Автовикторина для читателей «Раённых будняў»

1 581

— Каго прынята называць бацькам аўтамабілебудавання?

— Чаму вуліцу назвалі вуліцай?

— Што азначае слова «тратуар»?

— Назавіце дзень нараджэнні Дзяржаўтаінспекцыі Рэспублікі Беларусь.

— У якім годзе ў нашай краіне ўведзена абавязковае ўжыванне рамянёў бяспекі вадзіцелямі і пасажырамі легкавых аўтамабіляў?

— Які знак рэгуліроўшчыка забараняе рух усім удзель-нікам руху?

— Ці дазваляецца вадзіцелю мапеда рух па пешаходных дарожках?

— На якім аўтамабілі ездзіў Янка Купала (на фота)?

— Дзе ў Пружанах з’явіўся першы святлафор?

— Калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень без аўтамабіля і для чаго ён уведзены?

Адказы на працягу 2 тыдняў трэба дасылаць на адрас рэдакцыі: 225133, г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78 або на e-mail: sidorne@tut.by з паметкай «аўтавіктарына». Разглядаюцца пісьмы толькі з дакладным адрасам і кантактнымі дадзенымі ўдзельніка!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *