Среда, 20 июня 2018

Во время спецоперации двое водителей не уступили дорогу пожарной машине

1 864

Ці звяртаеце вы ўвагу на спецыяльныя транспартныя  сродкі? Гэта — аўтамабілі служб выратавання, хуткай медыцынскай дапамогі і іншых аварыйных брыгад.  Шмат праўдзівых гісторый наконт гэтага маглі б расказаць вадзіцелі спецмашын, калі яны вымушаны былі марнаваць час, прабіраючыся ў аўтамабільным патоку. І, безумоўна, вадзіцелі іншых аўтамабіляў, якія ведаюць, што такое ў крытычнай сітуацыі страчаная мінута.

Днямі ў Мінску здарылася аварыя з удзелам пажарнай машыны: вадзіцель легкавога аўтамабіля праязджаў на зялёнае святло, але не заўважыў пажарную машыну, якая ехала з уключанымі спецсігналамі. Каб пазбегнуць сур’ёзнага сутыкнення, пажарная машына экстрана затармазіла, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся.

Каб праверыць, як ставяцца да спецмашын з маячкамі самі пружанцы, а таксама нагадаць некаторым вадзіцелям правілы дарожнага руху, было вырашана правесці на гарадскіх вуліцах своеасаблівы эксперымент. У пятніцу па дарогах горада у «гадзіны пік» з 17 да 19 гадзін быў праведзены рэйд падраздзялення райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі. І інспектары сутыкнуліся з даволі цікавай рэакцыяй кіроўцаў, якія ўбачылі, як рухаецца пажарны аўтамабіль з уключанымі спецсігналамі.

Аўтамабіль службы выратавання праязджаў на чырвонае святло святлафора, не заўсёды ўлічваў прыярытэтнасць у руху па другарадных дарогах — усё роўна вадзіцелі звычайных машын ставіліся да гэтага з разуменнем, вызвалялі паласу для наступнага бесперашкоднага руху пажарнага аўто. Але, на жаль, не ўсе добра вывучалі Правілы дарожнага руху. І, як вынік,— два пратаколы.

Яшчэ раз нагадваем: будзьце ўважлівы на дарогах і абавязкова саступайце дарогу транспарту з уключанымі маячкамі. Магчыма, ён едзе да вашых родных.

Вольга Прасняк, старшы інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *