Пятница, 22 июня 2018

Детский сад «Росинка» отметил 45-летие

1 549

45-годдзе адзначыў дзіцячы садок №4, што на вуліцы Набярэжнай, больш вядомы  малым і дарослым пад прыгожай назвай “Расінка”. На святочны ранішнік, прысвечаны падзеі, да выхаванцаў прыйшлі іх бацькі, супрацоўнікі і ветэраны ўстановы.

З падарункамі завіталі на мерапрыемства старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі І.В.Сачэўка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі па дашкольным выхаванні А.М.Імховік, метадыст аддзела адукацыі В.І.Усік.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас работнікаў садка. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі  атрымалі намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Л.М.Бейда і прыбіральшчыца Т.М. Маўрыкава. Па словах загадчыцы садка Галіны Міхайлаўны Аляхновіч, Любоў Мікалаеўна Бейда не проста выдатны намеснік, але і аўтарытэтны настаўнік для ўсіх пачынаючых выхавальнікаў, а Таццяна Міхайлаўна Маўрыкава авалодала ўсімі спецыяльнасцямі, незаменны чалавек у дашкольнай установе.

Асобную ўдзячнасць выказвае сённяшняе кіраўніцтва жанчынам, якія шмат год працавалі ва ўстанове, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Сярод іх К.П. Шкель, Л.У. Пустабаева, М.Л. Аляксоніс, І.В. Целятнічэнка, В.М. Андрыяшка, Л.І. Мароз, Э.І. Іскаліева, Л.І. Кастаглодава, Л.Н. Лембергер, З.В. Мурыновіч.

Асаблівая ўвага ва ўстанове ўдзяляецца духоўна-маральнаму выхаванню. Неаднаразова выхавальнікі дзяліліся сваім вопытам і на старонках “Раённых будняў”, і ў рэспубліканскіх выданнях. Гэты навучальны год у садку прысвячаюць роднай мове.

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *