Вторник, 20 февраля 2018

За фейерверк на свадьбе можно получить штраф

2 177

Апошнім  часам пры правядзенні святкаванняў шлюбаў стала папулярным выкарыстанне піратэхнічных вырабаў — феерверкаў і салютаў. У большасці выпадкаў з піратэхнікай абыходзяцца асобы, якія  ўжывалі спіртное, не маюць пэўных навыкаў і не захоўваюць правілы бяспекі. У выніку ставяцца пад пагрозу жыццё і здароўе людзей, магчыма нанясенне шкоды маёмасці.

Пружанскі РАУС папярэджвае, што выкарыстанне ў грамадскіх месцах піратэхнічных вырабаў без адпаведнага дазволу цягне за сабой адміністрацыйнае спагнанне згодна з арт. 17.1 КоАП  РБ (дробнае хуліганства), арт. 23.48 КоАП РБ (парушэнне правілаў карыстання агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, лёгказагаральнымі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі), а гэта значыць — пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь.

П.САНДРЫГАЙЛА, старшы ўчастковы інспектар Пружанскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *