Воскресенье, 27 мая 2018

Новый учебный год пройдет под знаком иностранных языков

1 293

Традыцыйная нарада работнікаў сістэмы адукацыі раёна, якая адбылася ў сераду ў гарадскім Палацы культуры, стала чарговай падставай для падвядзення вынікаў мінулага навучальнага года і  вызначэння задач надыходзячага.

Гэта ў сваёй прамове зазначыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І.А.Казарэз.

— Нашым педагогам многім можна пахваліцца: летась восем выпускнікоў атрымалі залатыя медалі, 130 — пахвальныя лісты, 288 дзяцей прайшлі навучанне розным прафесіям, што дапаможа ім у далейшай сацыялізацыі,— расказала Ірына Анатольеўна.— І самае галоўнае, што школа захавала свой аўтарытэт у грамадстве: амаль палова нашых выпускнікоў сёлета паступілі ў ВНУ.

Для дасягнення гэтага давялося прыкласці нямала намаганняў, бліжэйшы прыклад — падрыхтоўка вучэбных устаноў да чарговага навучальнага года. З задачай спра-віліся ўсе школы без вы-ключэння, нават там, дзе сёлета была праведзена рэарганізацыя.

Гаспадарчыя пытанні — гэта важна, але асноўная ўвага ўдзяляецца арганізацыі вучэбнага працэсу. Асабліва начальнік аддзела адукацыі адзначыла работу ў гэтым плане педкалектываў гімназіі і Ліноўскай СШ, вучні якіх паказалі лепшыя вынікі ў раённых і абласных алімпіядах. Варты да пераймання вопыт работы з адоранымі дзецьмі настаўнікаў СШ №5.

Між тым, асобная ўвага настаўнікаў раёна ўдзяляляецца і дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На Пружаншчыне жывуць 672 такія дзіцяці, але спецыялізаваных вучэбных груп для іх, на жаль, пакуль недастаткова. З прыходам у раён настаўнікаў-дэфектолагаў магчымасці раённай адукацыі значна пашырацца.

Дарэчы, усяго ў бягучым годзе ў раён прыехаў 21 малады педагог. Знаёмствы маладых спецыялістаў з калектывамі школ, дзе яны будуць працаваць, ужо адбыліся, а на нарадзе іх асабіста павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, начальнік аддзела адукацыі І.А.Казарэз, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аддзела адукацыі і навукі І.В.Сачэўка.

Новы навучальны год ставіць перад настаўнікамі не менш важныя задачы. Першая з якіх — прафарыентацыя вучняў, звязаная з сучаснымі патрабаваннямі беларускай эканомікі. Сёння краіне патрэбны працоўныя рукі, для іх няма канкурэнцыі на рынку працы. На прапаганду выбара такой прафесіі павінны рабіць упор школы. Таксама 2012-2013 навучальны год пройдзе пад знакам Года замежнай мовы.

— І мы павінны паказаць сёлета добрыя вынікі сваёй работы, тым больш, што зроблены ў гэтым плане немалы задзел. Чакаем не меншых вынікаў, як ад Года кнігі, падчас якога многія школьныя калектывы праяілі сябе ў раённых, абласных і нават рэспубліканскіх конкурсах. Асабліва варта адзначыць у гэтым плане СШ №4, №5 і Старавольскую сярэднюю школу, — зазначыла Ірына Анатольеўна.

Акрамя таго, сёлета будзе актывізавана работа па навучанні настаўнікаў карыстанню сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, у чым наш раён пакуль адстае ад абласных паказчыкаў. Запланавана атэстацыя педагогаў на валоданне камп’ютарам і электроннымі сродкамі адукацыі.

На нарадзе адбыўся абмен апошнімі педагагічнымі напрацоўкамі паміж школамі, свае прэзентацыі прадставілі вядучыя настаўнікі раёна. Шэраг калектываў нават падрыхтавалі тэатралізаваныя выступленні.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

На здымках: падчас нарады; маладыя спецыялісты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *