Воскресенье, 21 января 2018

О готовности школ и учителей к новому учебному рассказала начальник отдела образования

1 889

Падчас «прамой лініі» з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Ірынай Анатольеўнай Казарэз паступіла шмат тэлефанаванняў ад чытачоў «раёнкі». Пераважная большасць насіла прыватны характар, але былі і больш маштабныя.  Найбольш актуальныя з іх мы сёння публікуем.

ÉА.М.Саўко, в.Калядзічы:

—Да пачатку новага навучальнага года зусім мала часу, а ў нашай школе яшчэ ідзе рамонт. Ходзяць чуткі, што пачаткоўцаў будуць вазіць у Хараву…

— Не трэба верыць усім чуткам. Сапраўды, у Калядзіцкім вучэбна-педагагічным комплексе «Дзіцячы сад-пачатковая школа» сёлета мы праводзім рамонт, які, дарэчы, быў даўно неабходны. Але да пачатку навучальнага года ён будзе закончаны, і дзетак прыме абноўленая ўстанова.

Такая ж сітуацыя ў Магілявецкай СШ, дзе ў выніку рэарганізацыі дзіцячы садок быў перанесены ў сцены школы, з-за чаго давялося праводзіць амаль капітальны рамонт памяшканняў. І гэта ўстанова да першага верасня будзе гатова.

Увогуле ўсе астатнія школы раёна ўжо гатовы прыняць школьнікаў.

É Група бацькоў вучняў Шарашоўскай СШ:

—У школе не хапала настаўнікаў фізічнай культуры. Калі гэта пытанне вырашыцца?

— Сёлета ў Шарашоўскую школу прыйшоў выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Я.М.Федарук.

ÉС.В.Гапановіч, в.Лінова:

—Будаўнікі абяцалі да першага верасня здаць у эксплуатацыю новы дзіцячы садок у нашай вёсцы. Але работы яшчэ ідуць поўным ходам…

— На нядаўнім пасяджэнні штаба па будаўніцтве Ліноўскага дзіцячага садка планы ў чарговы раз пацвердзіліся: першага верасня дашкольная ўстанова прыме дзяцей. Акрамя таго, там жа плануецца навучаць і першаклашак, якім па ўсім нормам і патрабаванням  яшчэ набходна захоўваць абстаноўку і атмасферу дзіцячага садка.

ÉС.А.Шчэрба, г.Пружаны:

—У мінулым годзе мая дачка, якая вучылася ў трэцім класе, не атрымлівала адзнакі па выяўленчым мастацтве, фізічнай культуры, працоўным навучанні і музыцы. Як нам расказала класны кіраўнік, гэта выклікана правядзеннем эксперыменту па безадзнакавым навучанні. Сёлета дачка ідзе ў чацвёрты клас, а значыць, будзе атрымліваць адзнакі? У нас праблемы з фізвыхаваннем, і тады, магчыма, нам варта браць даведку аб вызваленні ад гэтых заняткаў…

— Леташні эксперымент па безадзнакавым навучанні па прадметах эстэтычнага цыклу ў пачатковай школе быў прызнаны эфектыўным, і яго вырашана падоўжыць і пашырыць. Такім чынам, сёлета адзнакі па названых Вамі прадметах не будуць выстаўляцца ў трэцім і чацвёртым класах.

ÉСвятлана Васільеўна, г.Пружаны:

—Дачка ў новым навучальным годзе заканчвае школу і мяркуе паступаць у педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка. Ці знойдзецца ёй працоўнае месца ў горадзе ці блізкім наваколлі?

— Амаль усе  кадравыя пытанні па раёне вырашаны.

Пакуль адчуваем недахоп педагогаў па прадметах фізіка-матэматычнага цыклу, вымушаны запрашаць настаўнікаў-пенсіянераў. Але прыходзіць да нас і моладзь: сёлета па размеркаванні  прыехалі 19 маладых спецыялістаў, чакаем і тых, хто працаўладкоўваецца самастойна.

На жаль, у  кадравым саставе няма гендэрнай раўнавагі: дзве трэці педагогаў  раёна — жанчыны, сярод маладых спецыялістаў таксама толькі адзін юнак. Мужчын пакуль у школах не хапае.

ÉУ школах заўсёды праблема з навучальным абсталяваннем і дапаможным матэрыялам. Магчыма, з  ростам цэн сёлета ўвогуле не праводзілася папаўненне?

— У 2012 годзе з раённага бюджэту выдзелены сродкі на набыццё вучэбнага абсталявання для кабінетаў фізікі і абнаўленне камп’ютарнай тэхнікі дзесяцігадовай даўнасці. За восем месяцаў бягучага года ў школы закуплена каля чатырох тысяч падручнікаў на 40 мільёнаў рублёў, 820 экзэмпляраў мастацкай літаратуры з серыі «Школьная бібліятэка» на суму амаль 11 мільёнаў рублёў, 801 экзэмпляр сацыяльна значнай літаратуры на 20 мільёнаў рублёў. Для настаўнікаў — звыш тысячы экзэмпляраў вучэбна-метадычнай літаратуры на суму звыш шасці мільёнаў рублёў.

Як бачыце, абнаўленне, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, праводзіцца пастаянна.

ÉГ.С.Валодзіна, г.Пружаны:

—Колькі будзе сёлета каштаваць харчаванне школьніка і ці прадугледжаны якія-небудзь ільготы ў аплаце?

— Харчаванне школьнікаў ва ўстановах адукацыі ў сельскай мясцовасці ажыццяўляецца за кошт дзяржаўнай датацыі. На дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў выдзяляецца 5292 рублі, 11-13 гадоў — 6030 рублёў, 14-17 рублёў — 6396 рублёў на дзень.

У гарадскіх школах пачаткоўцам выдзяляецца дзяржаўная субсідыя, а харчаванне старэйшых вучняў аплачваюць бацькі з разліку пяць тысяч рублёў у дзень. Ёсць і льготы: дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў харчуюцца бясплатна.

Ва ўстановах адукацыі праводзіцца работа па ўдзешаўленні абедаў. На прышкольных участках вырошчваецца агародніна, заключаюцца дамовы на пастаўку сельгаспрадукцыі з гаспадаркамі і арганізацыямі раёна.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

3 комментариев

  • Друзья! Голосуем за нашу землячку на сайте Мисс Байнет 2012 Татьяна — Минск, 21 ссылка на анкету — missbynet.by/profile/10170 Спасибо за поддержку!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Кому задать вопрос, почему тетради по предметам обучения в Пружанах дороже чем в Волковыском районе?. И зачем нам такая торговля ( я имею в виду, универмаг) что там ничего нет или вообще скудный выбор. К примеру атлас для 8 класса у нас стоит 44000 т. р, а в Волковыске такойже 2300 т.р. Чудеса да и только.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Таки 23000, наверное? 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *