Воскресенье, 21 января 2018

Как попасть на прием к пружанскому врачу?

1 985

Нярэдка людзі скардзяцца на арганізацыю работы паліклінікі: даводзіцца чуць пра недахоп «вузкіх» спецыялістаў, вялікія чэргі, адсутнасць талонаў і, як вынік, мінімальную верагоднасць таго, што можна трапіць на прыём да ўрача, не згубіўшы шмат часу. Аднак у кіраўніцтва раённай установы аховы здароўя сваё бачанне некаторых аспектаў гэтай праблемы…

— Пацыенты часам самі ствараюць сабе многія нязручнасці, — выказвае свой пункт гледжання на гэты конт загадчыца паліклінікі В.В.Грышкевіч.

— Галоўная прычына бачыцца ў тым, што наплыў людзей — толькі раніцай, да абеду. Затое ў вячэрні час жадаючых трапіць на прыём да ўрача практычна няма.

— І што Вы, Валянціна Васільеўна, параіце пацыентам, каб сітуацыю неяк можна было памяняць?

— Дакладней сказаць, звярнуся з просьбай да людзей: каб паліклініка не была перагружанай, гарадскіх пацыентаў запрашаем на прыём у другой палове дня.

Нагадаю: мы працуем з 8.00 да 20.00 гадзін, па суботах урачы прымаюць пацыентаў з 9.00 да 15.00. Традыцыйна, прыём урачамі ажыццяўляецца па талонах. Акрамя таго, хочацца звярнуць увагу людзей на магчымасць папярэдняга запісу на прыём — 30-40% талонаў пакідаецца менавіта для пацыентаў, якія зага-дзя вырашылі наведаць таго ці іншага спецыяліста. Маюцца на ўвазе выпадкі, калі чалавеку патрэбна неэкстраная дапамога медыкаў: напрыклад, атрыманне рэцэпта для пакупкі лекаў пры хранічнай хваробе, праходжанне медкамісіі, звычайная праверка агульнага стану арганізма…

Запісвацца на прыём можна за адзін-два месяцы. Па ўдакладненне любога цікавячага пытання можна звяртацца ў рэгістратуру, дзе ажыццяўляецца выдача талонаў і папярэдні запіс на прыём. Зрабіць гэта можна, дарэчы, і па тэлефоне.

Нагадаю нумары: агульная рэгістратура — 9-53-90, 9-53-94; рэгістратура педыятрычнага аддзялення —               9-53-91, 9-53-95; рэгістратура акушэрска-гінекалагічнага аддзялення — 9-53-92, 9-53-96; рэгістратура стаматалагічнага аддзялення — 9-53-93, 9-53-97.

Калі па нейкіх прычынах чалавек не зможа прыйсці на прыём у назначаны дзень, варта пра гэта папярэджваць.

— А калі ўсё ж з’явілася спрэчнае пытанне: ці то паміж урачом і пацыентам, ці то паміж пацыентамі…

— Любыя канфліктныя сітуацыі вырашаюцца спакойна, кампетэнтна адказнымі асобамі — старшай медсястрой рэгістратуры, урачамі, загадчыкамі аддзяленняў і іншымі.

Інваліды і ўдзельнікі войнаў, удзельнікі працоўнага фронту прымаюцца без чаргі. Прыроўненыя да іх па льготах — члены сем’яў за-гінуўшых, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, жыхары блакаднага Ленінграда — прымаюцца ў першую чаргу. Астатнія пацыенты ідуць на прыём строга па часе і згодна з нумарам чаргі, указаным у талоне. Асобы, якія спазніліся на час, назначаны ў талоне, могуць трапіць да ўрача толькі пасля ўсіх пацыентаў, якія чакаюць сваёй чаргі.

У выпадку цяжкага становішча хворага пытанне пра яго пазачарговае абслугоўванне вырашаецца з улікам выхаванасці, узаемнай павагі і талерантнасці пацыентаў пры ўдзеле медработнікаў, якія вядуць прыём, а таксама работнікаў даўрачэбнага кабінета і рэгістратуры.

Узгадніўшы пытанне з адміністрацыяй, можна змяніць свайго ўчастковага тэрапеўта (сёння у нас дзевяць урачоў гэтай спецыяльнасці, кожны з якіх абслугоўвае ад 1800 да 2500 чалавек).

— Валянціна Васільеўна, а што Вы можаце сказаць сельскім жыхарам, якія пасля рэструктурызацыі раённай сістэмы аховы здароўя былі прыпісаны да гарадской паліклінікі?

— Увогуле, наша паліклініка разлічана на 500 наведванняў штодзень. У кабінеце даўрачэбнага прыёму любы чалавек можа памераць артэрыяльны ціск, тэмпературу, унутрывочны ціск, атрымаць неадкладную дапамогу. А вось што тычыцца візіту да ўрача, папрашу вяскоўцаў сур’ёзней ста-віцца да гэтага мерапрыемства. У нас жа, як гэта часта здараецца, людзі едуць у Пружаны па пакупкі і ў апошні момант вырашаюць зайсці ў паліклініку па рэцэпт. Ну нельга візіт да доктара сумяшчаць з іншымі справамі!

Да слова, нагрузкі спецыялістаў адрозніваюцца: калі траўматолаг і акуліст, напрыклад, павінны прыняць за гадзіну сем пацыентаў, то хірург — больш…

Трэба памятаць, што пацыенты павінны праходзіць абавязковы мінімум абследавання раз на год: флюараграфію лёгкіх, жанчыны — назіральны кабінет, мужчыны пасля 40 гадоў — агляд уролага, пры першым звароце мець пры сабе звесткі пра прафілактычныя прышчэпкі. А запіс на прыём і выдача дакументаў ажыццяўляецца толькі па пашпарце ці іншым дакуменце, які засведчвае асобу.

Гутарыла Марына Вакульская.

  • Виталий

    если 2 врача, то давно пора ввести систему терминалов к одному, а другой по талонам. Пришел, нажал кнопку, взял талон (талон активен полчаса). И клиномордые или мордоклинные сами отпадут. Заручкуводимых лесом.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ахахах

    вы в самом деле надеетесь увидеть это в пружанах?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ДМИТРИЙ

    В ПРУЖАНАХ-НЕ РЕАЛЬНО

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • KUKOLKA

    А МОЖЕТ БЫТЬ СТОИТ БЫТЬ ТЕРПИМЕЕ К ЛЮДЯМ, А ТО СТОЯ ПОД ДВЕРЯМИ ОБЗЫВАЮТЯ, МАМУ С РЕБЕНКОМ ПРОПУСТЯТ ЕДЕНИЦЫ, А ДЕТИ ЕСТЬ У КАЖДОГО, ТОЛЬКО ДУМАЕМ ТОЛЬКО О СВОИХ……..А ВРАЧ ТОЖЕ ЧЕЛОВЕК И КАК БЫ НАМ НЕ ХОТЕЛОСЬ, НО ВРЯДЛИ ОН ОДИН СМОЖЕТ ПРИНЯТЬ ВЕСЬ РАЙОН В ОДИН ДЕНЬ И ПОДСТРОИТСЯ ПОД КАЖДОГО…..ВЕДЬ МНОГОЕ ЗАВИСИТ ОТ НАС—ПОСЕТИТЕЛЕЙ, БОЛЬНЫХ………

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    капс лок — детский сад какой-то.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Виталий, ей можно: она же — KUKOLKA! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • zyfd

    Простой пример: Человек приходит с нарывом, а ему померить давление, пройти флюорограф и т .д. Пришел реж и все. Даже фамилию не спрашивай.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *