Пятница, 21 сентября 2018

В Пружанах чествовали участницу Олимпийских игр Анну Ташпулатову

1 977

У мінулы панядзелак у пружанскай ДЮСШ №1 ушаноўвалі ўдзельніцу ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане майстра спорту міжнароднага класса Ганну Ташпулатаву.

Свае першыя крокі ў вялікі спорт дзяўчына рабіла тут пад кіраўніцтвам трэнера С.А.Чайкоўскага. Нагадаем, што на Алімпійскіх гульнях наша зямлячка была ў складзе жаночай лёгкаатлетычнай каманды ў эстафеце 4х400 метраў.

Падчас сустрэчы ў сценах спартыўнай школы са словамі прывітання і пажадання далейшых поспехаў на бегавых дарожках стадыёнаў да спартсменкі звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук і начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С.М.Шчыпанаў. Яны падкрэслілі, што Ганна Ташпулатава ўпісала сваё прозвішча ў спартыўны летапіс нашага раёна, паколькі першая заваявала права выступаць на Алімпійскіх гульнях.

Пад апладысменты прысутных спартсменцы быў уручаны каштоўны падарунак. У сваю чаргу, яна перадала ДЮСШ №1 спартыўны абутак для заняткаў лёгкай атлетыкай.

Наш карэспандэнт папрасіў Ганну Ташпулатаву падзяліцца сваімі ўражаннямі ад Алімпійскіх гульняў. — Ганна, што табе больш запомнілася падчас знаходжання ў Лондане?

— У сталіцы ХХХ Алімпійскіх гульняў я была ўсяго пяць дзён. Спадабаўся сам Лондан з яго непаўторнай прыгажосцю. Уразіла таксама ўрачыстая цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў. Хаця на ёй мы былі толькі ў самым пачатку. Далей за дзействам назіралі з акна гасцініцы.

— Напэўна, шкадуеш, што не ўдалося выйсці на бегавую дарожку?

— Канешне, шкадую. У Лондан я ехала з цвёрдым намерам выступіць на адным з этапаў эстафеты. Але, на жаль, трэнерскі штаб выставіў іншых спартсменак.

— Ганна, а як бы ты ацаніла іх выступленне?

— Задачу сваю — трапіць у фінал, яны не выканалі. Таму, вядома, што адзнака — нездавальняючая. Калі казаць аб’ектыўна, то мы маглі б пазмагацца за 4-5 месцы.

— А якія твае далейшыя планы?

— Цяпер крыху адпачну. У далейшым буду рыхтавацца да новых спаборніцтваў — чэмпіянатаў Еўропы і свету.

Вядома, хочацца выступіць на наступных Алімпійскіх гульнях 2016 года, які пройдуць у Рыа-дэ-Жанэйра.

Мікола АРХУЦІК.

Один комментарий

  • Александр

    Так Анну или Ганну?????????

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *