Суббота, 16 декабря 2017

Пружанщина бьет рекорды урожайности!

1 582

Сёлетняе жніво, безумоўна, увойдзе ў гісторыю нашага раёна. Упершыню валавы збор збожжавых і зернебабовых перавысіў 140 тысяч тон. Самая высокая ўраджайнасць дасягнута ў ААТ «Айчына» — 54,8 цэнтнера з гектара. Найбольшы намалот у ААТ «Ружаны-Агра» — 22,2 тысячы тон.

Звыш 50 камбайнавых экіпажаў намалацілі больш за тысячу тон збожжа, у тым ліку сем з іх — больш за 1500 тон. Звыш тысячы тон збожжа перавезлі 55 вадзіцеляў. На ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра» (старшы машыніст Вячаслаў Макарэвіч) высушана 19055 тон збожжа.

Самая высокая ўраджайнасць азімага ячменю ў ААТ «Пружанскае» — 58,4 ц/га, азімага трыцікале і азімай пшаніцы ў эксперыментальнай базе «Белавусаўшчына» — 63,5 і 62,6 ц/га, азімага жыта ў ААТ «Айчына» — 61,3 ц/га, аўсу і зернебабовых у ААТ «Агра-Калядзічы» — 70,9 і 46,9 ц/га, яравога ячменю і яравой пшаніцы ў ААТ «Мурава» — 59,5 і 76,8 ц/га, піваварнага ячменю ў ААТ «Вялікасельскае Агра» — 49,8 ц/га.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *