Понедельник, 21 мая 2018

Вчерашний ветер оставил без электричества 57 населенных пунктов в Пружанском районе

1 426
Такая стыхія, якая ў панядзелак прайшла праз наш раён з захаду на ўсход, здараецца на Пружаншчыне адзін раз у некалькі гадоў. У выніку навальніца нарабіла нямала бедстваў. Нават з-за разрадаў маланак і перабояў з электраэнергіяй давялося на некаторы час прыпыніць работу рэдакцыі газеты.Увогуле некалькі мінут ветралому, ліўня і маланак сталі прычынай шматмільённых страт. Паводле інфармацыі райаддзела па надзвычайных сітуацый, у раёне былі пашкоджаны 55 вытворчых аб’ектаў, у асноўным пацярпелі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, у тым ліку 29 жывёлагадоўчых комплексаў. Моцны вецер сарваў лісты шыферу і металапрофілю, на некаторых фермах з коранем вырваны ралетныя вароты і бетонная агароджа. Зараз на ўсіх аб’ектах працуе камісія па надзвычайных сітуацыях, якая ацэньвае суму ўрону ад стыхіі, распрацоўваецца праграма ліквідацыі наступстваў. Трывожныя паведамленні зарэгістраваны і на чыгунцы. У выніку перабояў з электраэнергіяй на адрэзку пуці Бяроза-Аранчыцы на непрацяглы час былі прыпынены чатыры цягнікі, у тым ліку і швейцарская электрычка, якую на станцыю цягнулі дызельным лакаматывам. Праз кароткі час рух на чыгунцы з карэктывамі графіку быў адноўлены. Нямала ад катаклізму пацярпеў і прыватны сектар: па папярэдніх вынікаў ветрам пашкоджаны дахі чатырох жылых дамоў. Некаторыя хаты былі пашкоджаны паламанымі аварыйнымі дрэвамі, якія сталі прычынай і абрыву ліній электраперадач. Усяго здарэнні зафіксаваны ў 30 населеных пунктаў, паламаныя дрэвы прывялі да адключэння электраэнергіі ў 57 вёсках. У некаторых выпадках вывернутыя з коранем дрэвы пашкодзілі прыпаркаваныя побач аўтамабілі. Вельмі многа зваротаў зарэгістрахаваны і ў страхавых канторах: у асноўным страхавыя выпадкі ў дачыненні да сарваных дахаў, разбураных цагляных фасадаў. Ёсць пацярпелыя і сярод людзей. Так, двое жыхароў в.Слабудка, якія ў час прахаджэння навальніцы знаходзіліся ў альтанцы, былі траўміраваны сарванымі лістамі шыферу. Абодва з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны.Зараз на месцах здарэнняў працуюць аварыйныя брыгады электрасетак, падраздзяленняў МНС і КУВП «Камунальнік», якія праводзяць аднаўленчыя работы.
Алег Сідарэнка, Ірына Сядова (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *