Ваенныя лётчыкі і наземныя спецыялісты Ваенна-паветраных сіл заўтра адзначаць сваё прафесійнае свята.
Вытокі баявой славы многіх авіяцыйных часцей, якія сёння складаюць аснову Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны нашай краіны, бяруць пачатак у часы Вялікай Айчыннай. Беларускія лётчыкі з гонарам выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Карэі, В’етнаме, Егіпце, Сірыі, Емене, Афганістане. Больш за 400 пілотаў прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. І сучаснае пакаленне абаронцаў паветраных межаў Беларусі годна працягвае слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў ваенных лётчыкаў, удасканальвае лётнае майстэрства, дэманструе пастаянную гатоўнасць і ўменне вырашаць складаныя вучэбна-баявыя задачы. Сярод іх — і ваеннаслужачыя 181 баявой верталётнай базы, якая дыслакуецца ў Новых Засімавічах…
У дзяцінстве Аляксандр Бяляеў марыў стаць па прыкладу дзядулі ваенным мараком. Але пераезд сям’і з Рыгі ў Беларусь унёс карэктывы ў юнацкія планы.
— Дзядулевы расказы настолькі захаплялі мяне, што я не хацеў нават і разглядаць ніякіх іншых магчымых прафесій, — дзеліцца ўспамінамі Аляксандр Яўгенавіч. — Вырашыў: буду толькі ваенным.
Ну, а паколькі мора ў Беларусі няма, прыйшлося ўнесці некаторыя змяненні ў планы: калі не плаваць, дык лятаць.
Так лёс прывёў Бяляева ў Сызранскае вышэйшае ваеннае вучылішча. Аднак праз год вучобы яго ў ліку іншых адклікалі ў Беларускую ваенную акадэмію, дзе тым часам стварылі авіяцыйны факультэт. Аляксандр Яўгенавіч быў у ліку першых выпускнікоў-авіятараў, якім пропуск у неба дала нацыянальная акадэмія.
Маладога лётчыка накіравалі служыць у Баравуху пад Полацкам. А пасля расфарміравання часці ў 2002 годзе адправілі ў Новыя Засімавічы. Сёння ў каман-дзіра экіпажа Бяляева навыкі ўпраўлення верталётамі МІ-2 і МІ-24, 950 гадзін налёту, багаты вопыт лётчыка-інструктара ва ўсіх умовах (і як вынік — чатыры выпускі курсантаў, большасць з якіх ужо маюць званне маёра, лётчыкі другога класу), удзел у святочных ваенна-паветраных парадах у сталіцы…
— Агульнапрынятае меркаванне, што прафесія лётчыка — самая рамантычная, у мяне развеялася яшчэ на першым курсе, калі прыйшлося прызвычайвацца да армейскага распарадку, хадзіць у нарады, вучыць вышэйшую матэматыку, — усміхаецца субяседнік. — А ў жыцці, лічу, самае складанае — займацца не сваёй справай: лётчык павінен лятаць і забяспечваць бяспеку дзяржавы.
…Праца «з васьмі да пяці» — гэта не пра маёра Бяляева і яго таварышаў. Іншы раз палёты пачынаюцца на світанку і заканчваюцца ў тры гадзіны ночы. А тым часам дома за яго хвалююцца, чакаюць званка, каб даведацца, што палёт прайшоў нармальна, жонка і 12-гадовы сын.
— Нягледзячы на тое, што сёння над краінай мірнае неба, за апошнія гады давялося пахаваць шмат таварышаў. Таму назаўсёды перакананы ў адным: лётчык — прафесія гераічная ва ўсе часы.
На здымку: камандзір экіпажа МІ-24 маёр Аляксандр Бяляеў (злева) і лётчык-аператар капітан Ігар Анціпарук.
Фота Аляксандра МЕЛЕША.
Віньшую Засімавічы са Сьвятам! Асабліва першую эскадрылью!
Рейтинг комментария:
0
0
Не сдержать оваций
В праздник авиации,
В день отважных летчиков —
Штурманов высот.
Поздравляем, милые,
Вы, сереброкрылые,
Небо покорившие —
Золотой народ.
Пусть вам ярко любится,
Все на свете сбудется,
И пути заветные
Через жизнь пройдут.
Неба вам высокого,
Дорогие соколы,
И спасибо доброе
За нелегкий труд!
ПОЗДРАВЛЯЮ С ДНЕМ АВИАЦИИ ВСЕХ НАСТОЯЩИХ,БУДУЩИХ И ВСЕХ-ВСЕХ
ЛЕТЧИКОВ!ОСОБЕННО 181 -БОЕВУЮ ВЕРТОЛЕТНУЮ БАЗУ!
Рейтинг комментария:
0
0
с праздником!
Рейтинг комментария:
0
0