Суббота, 22 сентября 2018

Когда дети играют с огнем…

1 379

Гульні дзяцей з агнём — даволі распаўсюджаная прычына пажару. Як правіла, гэта здараецца, калі малыя застаюцца без нагляду. Пры гэтым трэба ведаць: калі ў выніку такога пажару пацярпелі трэція асобы, то бацькі па закону павінны кампенсаваць суму прычыненай шкоды.

З пачатку 2012 года на тэрыторыі Пружаншчыны зарэгістраваны чатыры пажары па прычыне дзіцячых гульняў з агнём. Запалкі прывялі да вогненных здарэнняў у г.п.Ружаны, вёсках Шані, Аранчыцы, дзе былі пашкоджаны гаспадарчыя пабудовы, урон склаў амаль 74 мільёны рублёў. Больш адчувальны ўрон, звыш 127 мільёнаў рублёў, быў нанесены ў выніку пажару ў жылым доме г.Пружаны, дзе падлетак на гарышчы пакінуў запаленую цыгарэту.

Вольга Прасняк, старшы інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *