Воскресенье, 20 мая 2018

Шаровая молния проникла в дом в д.Харьки

11 223

Сярод мноства прыродных з’яў і па сённяшні дзень наша навука знайшла разумнае тлумачэнне толькі трэці з іх. Адной з самых таямнічых на працягу мноства стагоддзяў застаецца шаравая маланка. А таксама — адной з самых небяспечных і непрадказальных стыхій.

На Пружаншчыне гэта даволі рэдкая з’ява і, паводле інфармацыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, за папярэднія тры дзесяцігоддзі не зафіксавана ніводнага паведамлення аб яе наступствах.

Аднак «рэдкае» не азначае, што ўвогуле не бывае. Нядаўна шаравая маланка завітала ў дом да Н.У.Астапук з в.Харкі.

Як расказвае Надзея Уладзіміраўна, усё адбылося падчас навальніцы. Як шаравая маланка трапіла ў памяшканне, жанчына не разумее: усе вокны і дзверы былі зачынены.

Дагэтуль Н.У.Астапук не сутыкалася з такой з’явай: шар, які свяціўся жоўтым колерам, спакойна праляцеў над галавой разгубленай гаспадыні, якая засталася (і, на думку навукоўцаў, вельмі правільна) сядзець на месцы. Шаравая маланка падляцела да электраправодкі, у якую і разрадзілася. З-за выбуху была пашкоджана ўнутраная аддзелка аднаго з пакояў.

Шаравая маланка ўзнікае з прычыны канцэнтрацыі вялікай колькасці электрычнай энергіі ў адным месцы ў выглядзе шара і рухаецца па непрадказальнай траекторыі.

Часцей за ўсё яе бачылі на вялікіх прасторах, а вось у  памяшканнях шаравая маланка — рэдкасць. Небяспека гэтай з’явы ў тым, што напружанне энергіі, назапашанай у ёй, можа дасягаць 300 тысяч вольт. Такая колькасць электрычнасці  здольна расплавіць нават граніт або мармур.

Галоўнае правіла пры сустрэчы з шаравой маланкай — не панікаваць і не рабіць рэзкіх рухаў. Яна вельмі ўспрымальна да завіхрэнняў паветра, якія мы ствараем пры бегу і іншых рухах. Адарвацца ад шаравой маланкі, якая рухаецца з хуткасцю  да 40 км/гадзіну, можна толькі на машыне. Паспрабуйце ціха сысці са шляху маланкі і трымацца далей ад яе, бо ў месцы разрадкі можа адбыцца выбух. Калі вы знаходзіцеся ў кватэры — падыдзіце да акна і адкрыйце фортку. З вялікай доляй верагоднасці маланка выляціць вонкі.

Вольга Прасняк, старшы інспектар РАНС.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *