Суббота, 22 сентября 2018

5 августа — День железнодорожника

2 170

Памятаеце: не так і даўно чыгунцы прадказвалі хуткі заняпад за непатрэбнасцю. Але на справе апошнім часам попыт на яе паслугі павялічваецца. І не толькі на грузаперавозкі, расце і пасажырапаток. Гэта добра бачна і на прыкладзе станцыі Аранчыцы. Зараз, як расказвае білетны касір Людміла Юр‘еўна Камарова (на здымку), за змену ў сярэднім рэалізуецца звыш тысячы білетаў. Сапраўды, беларуская чыгунка застаецца самым танным транспартам не толькі ў межах нашай рэспублікі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы. Пры тым, што яна застаецца лідарам па ўкараненні сучасных тэхналогій.

— Падчас мадэрнізацыі галоўную ўвагу ўдзяляем бяспецы нашых кліентаў,— гаворыць начальнік станцыі С.І.Басюк.— Летась быў самы трагічны перыяд за апошнія пяць гадоў, калі адбыліся тры няшчасныя выпадкі, што прымусіла нас яшчэ больш актывізаваць прафілактычную работу. Напрыклад, нядаўна на чыгуначным пераходзе быў устаноўлены дадатковы турнікет.

Паляпшаецца і абслугоўванне. Для чыгуначнікаў самы галоўны паказчык — аператыўнасць, каб пасажыр як мага менш часу траціў на паездку. Для чаго летась быў пушчаны дадатковы электрацягнік Баранавічы-Брэст-Баранавічы, які спыняецца і на нашай станцыі. Увогуле прыкладна кожную гадзіну ў Аранчыцах спыняюцца цягнікі рознага кшталту. А дабрацца адсюль можна хоць у Лондан на Алімпіяду. Адпаведна і набыць білет да любой станцыі.

Усё гэта — намаганні калектыву станцыі, у якім больш за 120 чалавек. У асноўным працуюць тут жыхары навакольных населеных пунктаў, але ёсць і прыезджыя. Чыгуначнікі станцыі Аранчыцы заўсёды вызначаліся адзінадушшам і сяброўствам. У такой атмасферы адзначаецца і прафесійнае свята. Не забываюць пра былых работнікаў, для якіх галіновы савет ветэранаў штогод рыхтуе падарункі. Многія з іх адпрацавалі на станцыі шмат гадоў, а ў М.В.Аўдзяйчук, Л.М.Гумен, І.С.Кугач, А.І.Лёгкай, Р.С.Міргародскай, Р.М.Аляхновіч, В.М.Петруковіч, Н.І.Рамановіч, К.В.Свірэпы, Г.А.Дзенісюк, Н.Н.Раманюк і Л.П.Баліцкай працоўны стаж складае звыш 30 гадоў. Гэтым лю-дзям асаблівае дзякуй за іх добрасумленную працу.

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • Мыкола

    аха а где расписалово наших поездатых поездов то взять толковое, чтоб во сколько в оранчицах и во сколько прибывает в брест/минск (сорри сломал капс и шифт)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *