Вторник, 29 сентября 2020

Пружанскія земляробы першымі ў рэспубліцы намалацілі сто тысяч тон збожжа!

2 820

Дзень 29 ліпеня 2012 года мае падставу ўвайсці ў гісторыю Пружаншчыны. Нашы земляробы ўпершыню так рана намалацілі 100 тысяч тон збожжа. Ніводзін з раёнаў вобласці і нават рэспублікі на гэту дату яшчэ не дасягнуў такога рубяжу. Урачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, прайшлі ў мінулую нядзелю на адным з палеткаў ААТ «Агра-Калядзічы». Удзел у іх бралі намеснік старшыні аблвыканкама Я.А.Бухавецкі, старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі   і харчавання райвыканкама М.В.Сцепанюк. Нагадаем, што найбольш спрыяльным для сельскіх працаўнікоў раёна быў 1987 год, калі валавы збор збожжа склаў 135 тысяч тон. У бягучым годзе ён чакаецца на ўзроўні звыш 140 тысяч тон. Для параўнання, у 1966 годзе ўдалося сабраць толькі 37 тысяч тон збожжа, а ў 1970 го-дзе — 57 тысяч тон.

Як адзначыў  А.І.Юркевіч, дасягнуты паказчык — гэта вынік тэхнічнага пераўзбраення сельгаспрадпрыемстваў раёна, які праводзіўся ў апошнія гады. Цяпер усе тэхналагічныя аперацыі на сяўбе, доглядзе і ўборцы збожжавых можна выканаць у найлепшыя агратэхнічныя тэрміны. Так, напрыклад, уборку можна правесці за два тыдні.

Сярод гаспадарак варта адзначыць ААТ «Агра-Калядзічы», ААТ «Айчына» і эксперыментальную базу «Белавусаўшчына», дзе з аднаго гектара ў сярэднім атрымліваецца звыш 50 цэнтнераў збожжа. Добры ўраджай вырашчаны на палетках такіх гаспадарак, як ААТ «Пружанскае», «Мурава», «Жураўлінае», «Вялікасельскае Агра».

Апошнім часам вырашана пытанне і з дапрацоўкай збожжа. Пабудаваныя новыя сушыльныя комплексы дазваляюць перапрацоўваць яго ў вялікіх аб’ёмах.

Радуе сёлета таксама ўраджай піваварнага ячменю і азімага рапсу. Да 10 жніўня гаспадаркі раёна павінны разлічыцца з дзяржавай па пастаўках збожжа.

ААТ «Агра-Калядзічы» месцам правядзення ўрачыстасцяў было выбрана невыпадкова. Намалот збожжа з аднаго гектара тут складае звыш 55 цэнтнераў, а ўраджайнасць азімага трыцікале перавышае 60 цэнтнераў.

Па традыцыі ўшанавалі лепшых камбайнераў таварыства. Чатыром экіпажам дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах паднеслі караваі, выпечаныя з зерня новага ўраджаю. Яны атрымалі таксама падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Перад прысутнымі выступілі Я.А.Бухавецкі і А.І.Юркевіч. Свае песні ўдзельнікам жніва падарылі артысты народнага хору народнай песні «Вербніца» гарадскога Палаца культуры.

На здымку:  каравай уручылі і намесніку старшыні аблвыканкама Я.А.Бухавецкаму.

Мікола АРХУЦІК,  тэкст і фота.

4 комментариев

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Твою дивизия, какой же он пузатый! А ведь всего-то — 40-45 лет чуваку. Позор! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Дубан

    Дармоед типичный, потому и пузатый…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    а слабо привести цифры сколько зерна стухло (из-за невозможности переработки) после ударной уборки перед приездом сами знаете кого?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *