Воскресенье, 27 сентября 2020

Жениться и разводиться теперь проще

1 321

Змяненні і дапаўненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, якія ўступілі ў сілу з 24 ліпеня, аблегчылі працэдуру рэгістрацыі і, наадварот, скасавання шлюбу. З гэтай нагоды мы запрасілі да размовы начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама А.М.Хамюк.

— Алена Мікалаеўна, зарэгістраваць шлюб цяпер стала прасцей. У чым гэта заключаецца?

— Найперш, у тэрмінах рэгістрацыі. Цяпер зарэгістраваць шлюб можна праз тры дні пасля звароту ў ад-дзел ЗАГС. У выключных выпадках, напрыклад, абумоўленых цяжарнасцю, зарэгістраваць шлюб можна і раней.

— Цяпер маладым не абавязкова распісвацца па месцы жыхарства?

— Так. Рэгістрацыя  шлюбу праводзіцца любым органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, па выбары жаніха і нявесты.

— А калі маладыя пажадаюць распісацца дома?

— Такое магчыма таксама. У сувязі з новымі змяненнямі ў Кодэксе, рэгістрацыя шлюбу дапускаецца па месцы правядзення ўрачыстасці.

— Аднак цяпер прасцей будзе не толькі ўступіць у шлюб, але і скасаваць яго…

— Калі да нядаўняга часу разводамі займаліся выключна суды, цяпер скасаваць шлюб можна і ў ЗАГСе. Праўда, пры трох важных акалічнасцях: узаемнай згодзе на гэта мужа і жонкі, адсутнасці агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак па маёмасці.

— Больш таннымі сталі               і некаторыя адміністрацыйныя працэдуры…

— Так, за атрыманне любога паўторнага пасведчання цяпер трэба заплаціць 0,5 базавай велічыні (зусім нядаўна такая паслуга складала адну базавую велічыню).

Хачу акцэнтаваць увагу на тым, што павялічыліся тэр-міны дзеяння ўсіх выдаваемых намі даведак – да аднаго года. Цяпер, напрыклад, адзінокім маці для атрымання дапамогі на дзяцей не трэба двойчы ў год прыходзіць да нас па адпаведную даведку. Яна будзе сапраўднай на працягу года.

ГутарылаГаліна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *