Четверг, 1 октября 2020

С 11 августа открывается сезон охоты на дичь

1 910

На тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ «Пружанскі лясгас» адкрываецца летне-асенні сезон палявання — з 11 жніўня па 9 снежня 2012 года, у светлы час сутак — на дзіч вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную, вальдшнэпа, вяхіра, голуба шызага, перапёлку.

Спосабы палявання — ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з прынадай, з пад’езда з маламерных судоў, безружэйны (лоўчыя птушкі).

Паляванне дазволена ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак, святочныя дні, аб’яўленыя непрацоўнымі, і ў асобныя рабочыя дні ў выпадку іх пераносу Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на выхадныя дні, у светлы час сутак.

Паляванне на вадаплаўную, балотную, лугавую і палявую птушыную дзіч дазваляецца толькі ў зоне пераважнага вядзення паляўнічай гаспадаркі на пушных жывёл і птушак.

Згодна з «Праектам вядзення паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ «Пружанскі лясгас» тэрыторыя паляўнічай гаспадаркі дзеліцца на чатыры прыродныя комплексы: Паўночны (Зеляневіцкая і Ружанская паляўнічыя дачы), Ружанская пушча (Бярозаўская і Лыскаўская паляўнічыя дачы), Цэнтральны (Мокраўская паляўнічая дача), Паўднёвы (Гарадзечненская, Пружанская і Ліноўская паляўнічыя дачы).

Рэалізацыя разавых і сезонных пуцёвак будзе ажыццяўляцца па прыродных комплексах, акрамя прыроднага комплексу «Ружанская пушча».

Разавае паляванне: пуцёўка на птушыную дзіч — 30 000 рублёў.

Сезоннае паляванне: пуцёўка на птушыную дзіч:

— на адзін прыродны комплекс – 200 000 рублёў,

—на ўсю тэрыторыю лесапаляўнічай гаспадаркі – 300 000 рублёў.

Рэалізацыя пуцёвак, а таксама азнаямленне з межамі прыродных комплексаў будзе ажыццяўляцца ў канторы лясгаса па адрасе г. Пружаны, вул. Горына-Каляды, 9 з 30.07.2012 года па аўторках, серадах, чацвяргах з 9.00 да 12.00 гадзін.

Паляўнічая пуцёўка падлягае вяртанню ў 10 дзённы тэрмін з прадастаўленнем справаздачы аб колькасці здабытых паляўнічых жывёл па відах.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 9-27-67.

Сяргей Літвіновіч, галоўны паляўніцтвазнаўца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *