Новай ахвярай ДТЗ стаў матацыкліст. Аварыя адбылася 22 ліпеня на аўтадарозе Пясчатка — Свіслач непадалёку ад вёскі Лыскава ў перыяд з 0.00 да 5.00 гадзін.
21-гадовы жыхар Лыскава, які не меў правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі катэгорыі «А», ехаў на матацыкле «Іж». На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Юнак атрымаў цялесныя пашко-джанні, ад якіх памёр на месцы.
***
Паважаныя жыхары Пружаншчыны, пераканаўча просім вас інфармаваць па тэлефонах дзяжурнай часткі РАУС — 102, 9-12-02 пра вядомыя вам факты парушэнняў правілаў дарожнага руху нецвярозымі пешаходамі, веласіпедыстамі, а таксама пра факты кіравання транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане.
Аляксандр Кабрынец, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.