Воскресенье, 22 мая 2022

ААТ «Агра-Калядзічы» занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару!

586

Днямі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ №153 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021 год». За дасягненне ў мінулым годзе высокіх паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый сельскай гаспадаркі было выдзелена акцыянернае таварыства «Агра-Калядзічы», якое ўзначальвае дырэктар Аляксандр Пішч.

Кіраўнік акцыянернага таварыства Аляксандр Пішч і спецыялісты гаспадаркі — галоўны заатэхнік Іосіф Захарка, галоўны інжынер Аляксандр Кадука, галоўны аграном Павел Чэчка.

Як зазначыў Аляксандр Іванавіч, калектыў гаспадаркі з году ў год набліжаўся да такой высокай адзнакі. У скарбонцы «Агра-Калядзічы» нямала ўзнагарод як у спаборніцтвах сярод сельгаспрадпрыемстваў, так і ў асабістых дасягненнях спецыялістаў таварыства. Сярод іх і вызначэнне кіраўніка арганізацыі, як аднаго з лепшых кіраўнікоў вобласці. Аднак заслужаная пашана рэспубліканскага ўзроўню не дае падставы заспакоіцца і спыніцца.

— Лічу, што патэнцыял нашай арганізацыі, аб чым сведчыць прыклад тых сельгаспрадпрыемстваў, побач з якімі назва нашага ААТ зараз знаходзіцца на дошцы Гонару, яшчэ далёка не вычарпаны.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік