Понедельник, 23 мая 2022

Рэцэпты на Біс: ролы «Філадэльфія»

355

Рэцэпт ад выхавальніцы групы падоўжанага дня Хараўской СШ Іны Фасевіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
водарасці норы 1/2 ліста — 2 шт.,
рыс — 200 г,
фарэль маласалёная — 150 г,
сыр «Філадэльфія» або любы сметанковы — 100 г,

для запраўкі рысу:
рысавы воцат — 2 ст. лыжкі,
соль — 1 чайная лыжка,
цукар — 2 чайныя лыжкі.

ПРЫТАВАННЕ
Прамываем рыс халоднай вадой некалькі разоў, пакуль вада не стане празрыстай. Заліваем вадой, каб пакрывала яго на 1,5 см. Ставім на моцны агонь, калі вада пачне закіпаць, накрываем накрыўкай і варым на маленькім агні каля 25 мінут.

Для запраўкі змешваем цукар, соль і воцат. Калі рыс зварыцца, выкладваем яго ў шырокі шкляны посуд, паліваем запраўкай і інтэнсіўна перамешваем. Даём астыць да пакаёвай тэмпературы.

Прыступаем да скручвання ролаў. На цыноўку для сушы кладзём 1/2 ліста норы і, адступіўшы ад краю 2 см, выкладваем рыс (рукі змочваем у вадзе перад тым, як узяць чарговую порцыю рысу).

Выкладваем сыр і пачынаем скручваць рол. Пасля таго, як рол згарнулі, раскладваем пласты фарэлі па ўсёй даўжыні ролу і прыціскаем цыноўкай для сушы. Разразаем рол на некалькі частак.

Смачна есці!