Пятница, 29 марта 2024

Ваенная форма пасуе і дзяўчатам: расказваем, якія ваенныя ВНУ сёлета чакаюць прадстаўніц «прыгожай паловы» чалавецтва

579

Магчымасцей для прадстаўніц «прыгожай паловы» чалавецтва ажыццявіць мару стаць курсанткай ваеннай навучальнай установы з бягучага года стане больш.

Падобны шанец меўся і раней: у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь месцы для навучання дзяўчат былі лімітаваны па чатырох спецыяльнасцях. Аднак сёлета спіс апошніх істотна пашырыўся, павялічылася колькасць месцаў. Магчымасць навучацца па ваенных спецыяльнасцях з’явілася і ў іншых вышэйшых навучальных установах краіны.

Ваенная Акадэмія РБ
З 2022 года тут адкрыта падрыхтоўка жанчын — спецыялістаў радыётэхнікі, тэлекамунікацыйных сістэм, ваеннай псіхалогіі, авіяцыйных службаў і кіравання БПЛА.

Сярод навінак: падрыхтоўка курсантак для патрэб артылерыі, радыёэлектроннай барацьбы, разведкі і проста работы ў радыёслужбе войскаў краіны, як наземных, так і паветраных.

Акадэмія МУС
Адкрыта паступленне для дзяўчат на следча-экспертны і крымінальна-выканаўчы факультэты.

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС
Сёлета будзе набіраць дзяўчат на спецыяльнасць «Пажарная і прамысловая бяспека».

Запрашаюць абітурыентак таксама ваенныя факультэты іншых ВНУ:
— Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
— «Міжнародныя адносіны ў ваеннай сферы», «Міжнародныя адносіны ў інфармацыйнай сферы», «Геаінфармацыйныя сістэмы (спецыяльныя)», «Юрысконсультская работа ў ваеннай сферы»;
— універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі БДУІР — «Інфакамунікацыйныя тэхналогіі (сістэмы тэлекамунікацый спецыяльнага прызначэння)», «Вылічальныя сістэмы і сеткі спецыяльнага прызначэння»;
— тэхнічны ўніверсітэт БНТУ — «Фінансавае забеспячэнне і эканоміка баявой і гаспадарчай дзейнасці войск», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (па спецыялізацыі)»;
— медыцынскі ўніверсітэт БДМУ — «Ваенна-медыцынская справа», «Лячэбная справа» (па спецыялізацыі);
— Гродзенскі ўніверсітэт ГрДУ імя Я.Купалы — «Тылавое забеспячэнне войскаў (харчаваннем)», «Тылавое забеспячэнне войскаў (рэчавая маёмасць)».

Прыём заяў у сувязі з увядзеннем вакантных месцаў падоўжаны да 27 чэрвеня. Па ўсіх пытаннях звяртацца ў Пружанскі райваенкамат па тэл. 4-14-01.

Фота Кацярыны Масік, носіць ілюстрацыйны характар