Воскресенье, 22 мая 2022

Дырэктары адразу некалькіх сельгаспрадпрыемстваў раёна атрымалі дыпломы абласнога конкурсу «Лепшы кіраўнік»

956

У Брэсцкім абласным аграпрамысловым саюзе падведзены вынікі конкурсу на званне “Лепшы кіраўнік” за дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнасці работы прадпрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўвання сельскай гаспадаркі за 2021 год.

Сярод кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія маюць стаж работы на пасадзе звыш 5 гадоў, першае месца заняў дырэктар ААТ “Велікасельскае Агра” Васілій Севасцьянчык, на другой прыступцы п’едэстала — дырэктар ААТ “Мурава” Пётр Білецкі.

Сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія атрымалі па выніках 2021 года найбольшы сумарны паказчык рэйтынгу, прызёрамі сталі дырэктар ААТ “Ружаны-Агра” Андрэй Бурдук (у намінацыі сярод кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія маюць жывёлагадоўчыя комплексы, птушкафабрыкі, вытворчасць спіртных напояў) і дырэктар ААТ “Агра-Калядзічы” Аляксандр Пішч (у намінацыі сярод кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія маюць стаж работы на пасадзе кіраўніка менш за 5 гадоў).

Уручэнне Ганаровых грамат і грашовых прэмій прайшло 5 мая ў в.Скокі Брэсцкага раёна.

Віншуем з узнагародамі!

Вадзім Раўнейка. Фота sb.by