Вторник, 29 сентября 2020

Пружанка Анна Ташпулатова выступит на Олимпийских играх

2 062

У Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія провадаў беларускіх спартсменаў на Алімпійскія гульні ў Лондан. З пажаданнямі на дарогу перад алімпійцамі выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнага Алімпійскага камітэта А.Р.Лукашэнка.

Усяго ліцэнзіі на Лонданскую алімпіяду, якая пройдзе з 27 ліпеня па 12 жніўня, заваявалі звыш 150 беларускіх спартсменаў у 24 відах спорту.

Упершыню ў спартыўнай гісторыі Пружанскага раёна ўдзел у Алімпійскіх гульнях возьме наша зямлячка майстар спорту міжнароднага класа Ганна Ташпулатава. Яна выступіць ў жаночай лёгкаатлетычнай эстафеце 4х400 метраў. Першыя крокі ў вялікі спорт дзяўчына рабіла Ў ДЮСШ №1 пад кіраўніцтвам трэнера С.А.Чайкоўскага.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *