Понедельник, 23 мая 2022

Навуковыя арганізацыі атрымаюць доступ да банка даных адоранай моладзі

88

Навуковыя арганізацыі Беларусі атрымаюць доступ да банка даных адоранай моладзі. Аб гэтым сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас маладзёжнага форуму «Шлях у навуку», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мінадукацыі вядзе банк даных адоранай моладзі. «Цяпер мы праводзім вялікую работу для таго, каб усе ўстановы не толькі адукацыі, але і навуковыя арганізацыі атрымалі доступ да гэтага банка даных. Таму ў мэтах прадаўжэння падпісанага сёння пагаднення з Нацыянальнай акадэміяй навук аб узаемадзеянні па забеспячэнні доступу да навуковых інфармацыйных рэсурсаў, мы рыхтуем яшчэ адно пагадненне. Згодна з ім усе акадэмічныя інстытуты змогуць атрымаць доступ да банка даных адоранай моладзі і персанальна запрашаць нашу таленавітую моладзь у навуку», — расказаў Андрэй Іванец.

Маладзёжны форум «Шлях у навуку» праходзіць сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук. У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 300 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны, а таксама вучні школ, занятыя ў навукова-даследчай рабоце. Падчас форуму працуе выстаўка навукова-тэхнічных распрацовак, на якой прадстаўлены праекты маладых вучоных, выставачныя ўзоры электратранспарту, беспілотных лятальных апаратаў.

Мэта мерапрыемства, арганізатарам якога выступіў Савет маладых вучоных НАН, — актывізацыя ўдзелу моладзі ў адукацыйнай, навуковай і інавацыйных сферах, павышэнне эфектыўнасці і ініцыятыўнасці маладых вучоных пры правядзенні навуковых даследаванняў, а таксама развіццё лідарскіх якасцей для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў.