Вторник, 29 сентября 2020

Последняя «операция» пружанского грабителя

1 254

З канца зімы час ад часу да гараджан даходзілі звесткі пра злачынцу, які позна ўвечары нападаў на жанчын і адбіраў у іх каштоўнасці і сумачкі. Здаецца, чарговая ахвяра стала апошняй для рабаўніка…

Здарэнне адбылося ў ноч на пятага ліпеня. Калі стрэлкі гадзіннікаў паказвалі за поўнач, мужчына выглядзеў жанчыну, на якую напаў, як звычайна, ззаду і, здаўліваючы шыю, спрабаваў сарваць ланцужкі і вырваць з рук сумачку. Жанчына не разгубілася і паспела дастаць сувенірны нож-запальніцу. Абараняючыся, яна нанесла ім некалькі ўдараў па руках нападаўшага. Адчуўшы супраціўленне, злодзей уцёк.

Жанчына адразу ж патэлефанавала на «102». І ўжо раніцай у выніку аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў праваахоўнікі «вылічылі» асобу шукаемага мужчыны. Ім аказаўся ўраджэнец Мінскай вобласці, які пражываў у Пружанах, прыстойны, як падавалася яго знаёмым і суседзям, чалавек. Як высветлілася, ад міліцыі мужчына хаваўся ў нежылым доме ў в.Бузуны. Вечарам таго ж дня група затрымання крымінальнай міліцыі ачапіла дом, і праз некалькі хвілін наручнікі зашчоўкнуліся на запясцях арыштаванага.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *