Воскресенье, 22 мая 2022

Шчырая праца заўсёды ў пашане: пружанцы гучна адсвяткавалі Першамай

274

Пружанцы ўрачыста сустрэлі Першамай і ўшанавалі лепшыя працоўныя калектывы, асобных іх прадстаўнікоў, па выніках працы за 2021 год адзначаных занясеннем на Дошку гонару Пружанскага раёна. На галоўнай гарадской сцэне гучалі віншавальныя прамовы, добрыя песні, называліся імёны найлепшых.

За дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці прамысловасці Ганаровы пераходны сцяг і дыплом I ступені з занясеннем на Дошку гонару атрымала ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў». Дыплом II ступені дастаўся ААТ «Пружанскі малочны камбінат», дыплом III ступені быў уручаны філіялу Пружанскага райспажыўтаварыства «Камбінату кааператыўнай прамысловасці».

За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу Ганаровы пераходны сцяг і дыплом І ступені з занясеннем на Дошку гонару дасталіся ААТ «Вялікасельскае Агра». Дыплом ІІ ступені атрымала ААТ «Шані-аграпрадукт».

Старшыня райвыканкама Юрый Бісун уручае ўзнагароду прадстаўнікам ААТ «Шані-аграпрадукт»

Дыплом III ступені заслужыла ААТ «Агра-Калядзічы». Дарэчы, гэтая арганізацыя сёлета была занесена і на рэспубліканскую Дошку гонару.

За дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці будаўніцтва Ганаровы пераходны сцяг і дыплом з занясеннем на Дошку гонару атрымала дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Пружанская ПМК-21».

За дасягненне высокіх паказчыкаў сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў найлепшым прызнаны Мокраўскі сельвыканкам, які таксама быў занесены на Дошку гонару.

Старшыня Мокраўскага сельвыканкама Вольга Грышкевіч.

Лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі з занясеннем на Дошку гонару і ўручэннем Ганаровага пераходнага вымпела і дыплома прызнана сярэдняя школа № 5 г.Пружаны.

Ганаровыя пераходныя вымпелы і дыпломы з занясеннем на Дошку гонару атрымалі лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі — ДУА «Ліноўскі яслі-сад №21 Пружанскага раёна», Лепшы сельскі Дом культуры» — Калядзіцкі сельскі Дом культуры, Лепшая сельская бібліятэка — Новазасімавіцкая СБ, Лепшы калектыў аматарскай творчасці — народны ансамбль «Землякі».

За дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне аховы здароўя Ганаровым пераходным вымпелам і дыпломам з занясеннем на Дошку гонару адзначана Кляпацкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.

У гэты святочны вясновы дзень былі ўручаны ўзнагароды пераможцам штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2021 годзе.
Званне «Узорная арганізацыя Пружанскага раёна па ахове працы» сярод арганізацый вытворчай сферы прысвоена Пружанскаму камунальнаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству «Камунальнік», сярод арганізацый невытворчай сферы — ДУА «Яслі-сад № 3 г. Пружаны».

Граматамі Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў былі ўзнагароджаны:

СірыськА Віта Віктараўна, намеснік старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга»,
Сафронава Наталля Ула-дзіміраўна, казначэй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Ружаны-Агра»,
Гарэйка Галіна Пятроўна, казначэй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Шані-аграпрадукт»,
Неміровіч Святлана Аляксандраўна, казначэй Пружан-скай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў,
Гарэйка Наталля Уладзіміраўна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пружанскага райвыканкама,
Масайла Галіна Мікалаеўна, прафарганізатар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КУВП «Пружанская гарадская друкарня»,
Карповіч Святлана Станіславаўна, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Граматы Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі былі ўручаны:
Патапчук Іне Васільеўне, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Ліноўскі яслі-сад № 21» (гэтая ўстанова адукацыі прызнана пераможцай абласнога этапа агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў),

Віншаванні прымае Папека Святлана Уладзіміраўна

Папека Святлане Уладзіміраўне, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» — за перамогу ў абласным этапе агляду-конкурсу на лепшае правядзенне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.

Грамату Пружанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі атрымала Лялёкіна Валерыя Сяргееўна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Гімназія г. Пружаны».

Упрыгожаннем першамайскага мерапрыемства сталі творчыя нумары.

Асаблівасцю гэтага свята стала тое, што выступленні былі падрыхтаваны не толькі работнікамі культуры, але і самімі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а гэта ў чарговы раз даказала, што жыхары Пружанскай зямлі славяцца творчым падыходам не толькі да працы.

Парад прафесій, крэатыўны погляд на іх асаблівасці прадставілі ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Пружаны», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», УАЗ «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы».

Гледачы змаглі ўбачыць на сцэне працоўную дынастыю Паўтарэйкаў, сям’я якіх у трох пакаленнях працуе ў ААТ «Жураўлінае» і з’яўляецца гонарам і своеасаблівым залатым фондам Пружаншчыны. Маладому пакаленню ёсць на каго раўняцца і з каго браць прыклад.

Фотаальбом з мерапрыемства можна знайсці
ў нашай групе ў Аднакласніках

https://ok.ru/budni/album/939968070792

Падрыхтавалі Вольга ВАДЗЯНОВІЧ, Кацярына МАСІК (фота)