Понедельник, 23 мая 2022

Пружанскія «Кіты» — другія ў вобласці

617

Завяршыўся чэмпіянат Брэсцкай вобласці па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд «Бярэсце».

У гэтым сезоне ў спаборніцтвах бралі ўдзел пяць зборных з розных раёнаў Брэстчыны. Ключавыя мэты турніру — папулярызацыя здаровага ладу жыцця і развіццё аматарскага хакея.

Пастаянны ўдзельнік чэмпіянату — каманда «Кіты» Пружанскага раёна, якая сёлета крыху саступіла абсалютнаму пераможцу і заняла другое месца.

Такога добрага выніку не было б без падтрымкі нашых надзейных сяброў — намесніка старшыні райвыканкама Руслана Супрыновіча, РФСК «Мухавец» і яго дырэктара Вікторыі Шаманавай, а таксама дырэктара ДЮСШ №2 Аляксандра Шаманава. Вялікую дапамогу аказалі кіраўнікі ААТ «Агра-Калядзічы» і «Пружанскі льнозавод» Аляксандр Пішч і Мікалай Жогал. І, канечне, гэтая перамога наўрад ці была б магчымай без нашых балельшчыкаў, якія пад-трымлівалі каманду на працягу ўсяго сезона.

Дарэчы, мы заўсёды рады новым ігракам у нашай зборнай. Калі вы хочаце паспрабаваць сябе ў якасці хакеіста ці вярнуцца ў гэты від спорту, звяртайцеся ў ДЮСШ №2.

Сяргей Цабрук, капітан каманды «Кіты»