Воскресенье, 22 мая 2022

Рэцэпты на Біс: карп, запечаны з лімонам

277

Рэцэпт ад работніцы Ружанскай гарадской бальніцы Іны Мініч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
карп — 1 шт.,
цыбуля — 0,5 шт.,
лімон — 1 шт.,
часнок — 2 зубчыкі,
маянэз — 2 ст. лыжкі,
соль, чорны перац на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ
Ачышчанага карпа добра прасушваем усярэдзіне і звонку папяровымі ручнікамі. Лішняя вільгаць у рыбе не патрэбна.

Тонкімі лустачкамі наразаем лімон, ён надасць карпу прыемны водар і дапаможа прыбраць характэрны пах ціны. Таксама тонка наразаем цыбулю і здрабняем часнок.

Робім на тушцы надрэзы да хрыбта. Солім, перчым рыбу, дадаём спецыі па гусце. Змазваем карпа ўнутры і звонку маянэзам. Укладваем у сярэдзіну тры лустачкі лімона, трохі цыбулі, сечаны часнок і невялікі пучок пятрушкі. Лустачкі лімона ўстаўляем і ў надрэзы. Даём рыбе мінут 10-15 пастаяць.

Смажым на мангале або выпякаем у духоўцы пры тэмпературы 220 градусаў 20-30 мінут у залежнасці ад памеру карпа.

Смачна есці!