Понедельник, 23 мая 2022

Дзесяць зон для адпачынку ля вады адкрыецца ў раёне ў новым купальным сезоне

407

Менш за месяц засталося да адкрыцця чарговага купальнага сезона. У бягучым годзе па рашэнні райвыканкама для адпачынку ля вады будзе ўладкавана 10 зон: у Пружанах — каля вадаёмаў па вул. Пушкіна і Савецкай, у аграгарадках Кабылаўка, Клепачы, Лінова, вёсках Носкі, Магілёўцы, а таксама ў г.п. Шарашэва і на возеры Паперня каля Ружан.

Як зазначыў старшыня раённага таварыства выратавання на водах (ТВВАД) Юрый Амельянчук, па даручэнні мясцовых улад замацаваныя за гэтымі ўчасткамі арганізацыі павінны да 25 красавіка добраўпарадкаваць пляжы і падрыхтаваць да актывізацыі адпачываючых адпаведную інфраструктуру. У дадатак будуць арганізаваны 9 ведамасных і 1 стацыянарны выратавальныя пасты.

Трэба нагадаць тое, што адначасова было прынята яшчэ адно рашэнне райвыканкама, накіраванае на забеспячэнне бяспекі грамадзян, згодна з якім на ўсіх іншых вадаёмах раёна купанне забараняецца. Кантроль за такімі аб’ектамі будуць весці члены ТВВАД, а таксама супрацоўнікі райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і міліцыі.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік