Воскресенье, 22 мая 2022

Расклад набажэнстваў на Вялікім Тыдні ў касцёлах раёна

228

Ужо заўтра ў каталіцкіх вернікаў пачнецца Святы Пасхальны Трыдуум. Гэта трохдзённыя набажэнствы, падчас якіх успамінаюцца апошнія дні жыцця Ісуса Хрыста, яго пакуты, смерць і Уваскрэсенне.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Пружаны.

Удзел у службах, якія будуць праходзіць з чацвярга па нядзелю, лічыцца абавязковым. Знаёмім вас з раскладам набажэнстваў у касцёлах нашага раёна.

14 красавіка, у Вялікі Чацвер, адбудуцца Святыя Імшы Вячэры Ісуса Хрыста:
18.00 — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Пружаны),
19.00 — касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г.п. Шарашэва),
19.30 — касцёл Святой Тройцы (г.п. Ружаны),
20.00 — касцёл Святога Міхаіла Арханёла (аг. Вялікае Сяло).

У Вялікую Пятніцу, 15 красавіка, пройдуць набажэнства «Крыжовы шлях Ісуса Хрыста», а таксама літургія Мукі і Смерці Ісуса:
17.00 – у парафіі Божай Міласэрнасці ў в. Пера-дзельск,
18.30 – у г. Пружаны,
19.00 – у г.п. Шарашэва і г.п. Ружаны,
21.00 – у аг. Вялікае Сяло.

16 красавіка, у Вялікую Суботу, — Вігілія Пасхальная:
18.00 – в. Перадзельск,
20.00 – г. Пружаны і г.п. Шарашэва,
22.00 – г.п. Ружаны,
23.00 – аг. Вялікае Сяло.
У 12.00 і пасля Пасхальнай Вігіліі адбудзецца асвячэнне велікодных страў у Пружанах.

У свята Уваскрэсення Хрыстовага, 17 красавіка:
6.00 – Святая Імша і рэзурэкцыйная працэсія ў г. Пружаны і г.п. Шарашэва,
8.00 – у аг. Вялікае Сяло і в. Перадзельск,
10.00 – нядзельная Св. Імша ў Пружанах,
11.00 – Св. Імша ў Ружанах.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла