Калектыў Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы прыняў актыўны ўдзел у аказанні гуманітарнай дапамогі грамадзянам Украіны, якія прыбылі ў Беларусь з-за небяспечнай сітуацыі, якая склалася на іх радзіме.

Практычна ўсе структурныя падраздзяленні бальніцы, амбулаторыі, а таксама Ружанская гарадская бальніца сфарміравалі наборы з прадуктаў харчавання, у тым ліку дзіцячага адзення, пледаў, коўдраў, сродкаў гігіены, памперсаў, каб дапамагчы людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Асаблівая падзяка аддзяленню хуткай медыцынскай дапамогі за істотную падтрымку нашай ініцыятывы. Уся сабраная гуманітарная дапамога была перададзена ў Пружанскае раённае аддзяленне Беларускага Чырвонага Крыжа.
Гэтая дабрачынная акцыя яшчэ раз даказала, што мы — медыкі – заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу.
Ірына Шэйка, старшыня пярвічкі Пружанскай ЦРБ