Понедельник, 23 мая 2022

Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адкрылася выстава «Пётр Вялікі — асоба і эпоха»

810

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечаная 350-годдзю з дня нараджэння Пятра І «Пётр Вялікі — асоба і эпоха». Экспазіцыю прымеркавалі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства стала магчымым дзякуючы віцэ-консулу Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце, кіраўніку аддзялення Расійскага цэнтра навукі і культуры Юліі Сяменчанка.

— Сённяшняя выстава была адкрыта літаральна два тыдні таму ў Брэсце ў «Расійскім цэнтры навукі і культуры». Яна перасоўная і будзе падарожнічаць па ўсёй вобласці, — адзначыла Юлія Яўгенаўна. — Пётр I — унікальны кіраўнік Расійскай імперыі, асоба неардынарная і цікавая, пра якую да гэтага часу складаюцца легенды. Я ўпэўнена, што выстава дазволіць шмат каму пашырыць свае веды пра гэтага чалавека. І наперадзе ў нас запланавана яшчэ нямала сумесных праектаў з Пружанскай бібліятэкай. Мы ўвесь час пашыраем і паглыбляем наша супрацоўніцтва.

На выставе можна даведацца пра станаўленне асобы Пятра I, яго жыццёвы шлях і рэформы. Экспазіцыя таксама расказвае аб будаўніцтве Санкт-Пецярбурга, ваенных дзеяннях Пятра Вялікага, створаным ім флоце і, вядома ж, помніках, якія ўзведзены па ўсім свеце ў гонар правіцеля.

Адкрыццё выставы суправаджалася прыемнымі момантамі абмену падарункамі. Фонд Пружанскай бібліятэкі папоўніўся новымі кнігамі ад «Расійскага цэнтра навукі і культуры», а ў Брэст паехала цудоўная лялька ручной работы ад пружанскай рамесніцы Алы Хвядун.

Азнаёміцца з выставай можна на другім паверсе Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі да 8 красавіка.

Вольга Вадзяновіч. Фота Кацярыны Масік

Больш фотаздымкаў: https://ok.ru/budni/album/938035677832