Понедельник, 23 мая 2022

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

208

Паважаныя жыхары Пружаншчыны!

Прыміце віншаванні з нагоды дзяржаўнага свята — Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя нашай краіны ўвабрала ў сябе гістарычны вопыт і традыцыі беларусаў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.

Асноўны Закон стаў надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, развіццё сацыяльнай і культурнай сфер, захаванне духоўных каштоўнасцей нацыі. Аднак час не стаіць на месцы, беларускае грамадства дынамічна развіваецца, з’яўляюцца новыя выклікі сучаснасці, на якія мы павінны рэагаваць. Таму ў нашай краіне прайшоў рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, і пераважнай большасцю галасоў беларускіх грамадзян прапанаваныя новаўвядзенні былі прыняты.

Дарагія землякі! Наш абавязак — беражліва ставіцца да канстытуцыйных каштоўнасцей, выконваць закладзеныя ў Канстытуцыі прынцыпы, накіраваныя на кансалідацыю нашага грамадства, захаванне ў ім грамадзянскай згоды і дабрабыту.

У нашых сілах зрабіць усё магчымае для таго, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, умацаваць мір і стабільнасць на беларускай зямлі, зрабіць нашае жыццё лепшым.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай і творчай дзейнасці, новых здзяйсненняў і перамог!

Ю.Ю. Бісун, старшыня Пружанскага райвыканкама.
М.П. Кудравец, старшыня Пружанскага
раённага Савета дэпутатаў