Среда, 28 октября 2020

В детском саду «Неделька» мамы катались на лыжах, папы играли в хоккей, а дети делали всё сразу!

2 572

Зіма для здароўя. Такі дэвіз сёлета ў дзіцячым садку “Нядзелька”. З першых снежных дзён звычайныя прагулкі пераўтварыліся ў катанне на санках і на лыжах. Ва ўсіх групах былі арганізаваны фотавыставы, прысвечаныя актыўнаму зімняму адпачынку. Бацькі прымалі ўдзел у пасяджэннях клуба “Здароўе”. Дарэчы, да здаровага ладу жыцця прызвычайваліся не толькі супрацоўнікі садка і дзеткі: актыўнасць давялося праявіць мамам і татам. Найперш бацькі прынялі ўдзел у будаўніцтве сапраўднай снежнай казкі. У лічаныя дні на тэрыторыі садка з’явіліся тыгр, мядзведзь, чарапаха і кракадзіл, вылепленыя са снегу і афарбаваныя ў яркія колеры. Усім калектывам рыхтаваліся да галоўнага свята – “Гульні ў зімнім гарадку”.

І вось, у чацвер на масленічным тыдні на тэрыторыі садка стала вельмі шумна. На двор выйшлі ўсе групы, падцягнуліся на мерапрыемства і бацькі. Усіх сустракалі Снегавік і Баба Яга, якая аказалася зусім не страшнай, а, наадварот, дапамагала малым. Кожная група атрымала сваю карту з маршрутам, і пачалося падарожжа. Дзеткі гулялі ў хакей, ездзілі на лыжах, каталіся з горкі на санках, коўзаліся на ледзяной дарожцы, мячыкамі спрабавалі трапіць у адтуліну  ў снежным мядзведзі, бегалі з санкамі напераганкі. Вясёлыя, румяныя і крышачку стомленыя, яны вярталіся ў групы, дзе іх чакаў смачны абед. Сон у той дзень быў асабліва моцным.

Падчас мерапрыемстваў была арганізавана акцыя па збору сродкаў на спартыўны інвентар. А значыць, спартыўныя святы працягнуцца.

Бацькі вельмі ўдзячны ўсяму калектыву дзіцячага садка “Нядзелька” і яго загадчыцы Наталлі Васільеўне Яромінай за падораныя моманты радасці і вяселля, сумеснай дзейнасці, якая так патрэбна нашым дзецям.
Кацярына Пашкевіч, фота Аляксандра Мелеша.

Больш фота тут:

http://www.budni.by/?page_id=159

Один комментарий

  • Верхняя фотография просто замечательная 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *