Пятница, 25 сентября 2020

Загадчык аддзела культуры райвыканкама К.І. Панімаш: «Наша спадчына — наша духоўнасць»

3 733

Сёння на базе Івацэвіцкага і Пружанскага раёнаў пройдзе выязная сесія абласнога Савета дэпутатаў, якая разгледзіць пытанне аб рабоце органаў кіравання і самакіравання, суб‘ектаў гаспадарання і грамадзян па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

— Канстанцін Іванавіч, давайце яшчэ раз нагадаем нашым чытачам і гасцям раёна, што ж уяўляе сабой гісторыка-культурная спадчына Пружаншчыны?

— Пружанскі раён — адзін з  прыгажэйшых куткоў Беларусі,  з непаўторнай прыродай і багатым гістарычным  мінулым. Усе падзеі гістарычнага мінулага раёна знайшлі  адлюстраванне ў захаванай  гісторыка-культурнай спадчыне: а гэта 107 помнікаў гісторыі, 40 помнікаў архітэктуры, 10 старадаўніх паркаў,  5 помнікаў археалогіі.                 У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных  каштоўнасцей РБ на тэрыторыі  раёна ўключаны 76 аб’ектаў:  гэта 36 помнікаў  гісторыі, 35 — архітэктуры і 5 помнікаў  археалогіі.

Гонарам раёна з’яўляюцца 7 аб’ектаў, якім прысвоена другая катэгорыя (аб’екты маюць нацыянальную  значнасць): Пружанскі палацык (у мінулым годзе аб’ект стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу “7 цудаў Беларусі”), Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў, Гандлёвыя рады, драўляная званіца ў г.п. Шарашова, Траецкі касцёл у Ружанах, манастыр базыльян (Петрапаўлаўская царква і жылы корпус) у Ружанах,  былы манастыр місіянераў у Лыскаве.

— Вялікая колькасць гістарычных каштоўнасцей патрабуе і спецыяльнага догляду?

— Зразумела. Час не шкадуе нічога. І наша найважнейшая задача — выратаваць тое, што захавалася. Магчыма, не заўсёды атрымліваецца так, як гэтага хацелася б, але і прымяншаць нашы намаганні нельга. Возьмем да прыкладу Ружанскі палацавы комплекс. Гэта сёння ён уключаны ў праграму “Замкі Беларусі”, але прапанова яго рэстаўрацыі паступіла ад мясцовай улады. Крэдыты, якія пайшлі на рэстаўрацыйныя работы, пагашаюцца з раённага бюджэту. Мы пачалі такую маштабную работу, і нас заўважылі.  У гэтым годзе палацавы комплекс Сапегаў прымае ўдзел у конкурсе на лепшае захаванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны. Для іншых аб’ектаў мы шукаем інвестараў, нам вельмі важна не толькі захаваць каштоўнасці, але і зрабіць так, каб яны выконвалі сваё першапачатковае прызначэнне. Летась пашанцавала: у сядзібе Трамбіцкіх у пасёлку Інтэрнацыянальны рэстаўрацыйныя работы будуць весціся за кошт новага ўласніка.

— Канстанцін Іванавіч, відавочна, што Пружан-шчына значна змянілася за апошнія гады. Некаторыя гістарычныя аб’екты і культурныя мерапрыемствы сталі брэндамі. Тым не менш, у сацыяльных сетках час ад часу з’яўляюцца нараканні, у тым ліку і наконт радавога маёнтка Крашэўскіх, які быццам быў зруйнаваны.

— Я ў курсе ўсіх падобных нараканняў. Прызнаюся, мне вельмі крыўдна чытаць такое. Ні адзін з такіх “каментатараў” не звярнуўся ў наш аддзел па кансультацыю, не выклікаў нас на месца “здарэння”. Гэта давялося рабіць мне, я сам праз інтэрнэт выйшаў на тых, хто распаўсюджваў інфармацыю, запрасіў да сябе і мы разабраліся. Што тычыцца менавіта радавога маёнтка Крашэўскіх, той будынак быў знішчаны яшчэ ў ваенныя гады, аднаўляць там не было чаго. Такія прыклады я магу прывесці і па іншых  аб’ектах, якія засвяціліся ў сацыяльных сетках.

— Сёлета Пружаншчына адсвяткуе некалькі юбілеяў вядомых асоб і гістарычных падзей. Як рыхтуецца аддзел да мерапрыемстваў?

— Хачу адзначыць, што ўвекавечанне памяці славутых землякоў не менш важна, чым захаванне жамчужын архітэктуры. Гэта таксама наша спадчына. Год пачаўся са святкавання 120-годдзя Рыгора Шырмы. У хуткім часе будзе ўстаноўлена памятная дошка на будынку былой дваранскай вучэльні, якую скончыў Рыгор Раманавіч, таксама святкаванні працягнуцца фестывалем “Пеўчае поле”, які пройдзе на малой радзіме этнографа-фалькларыста.

Да 200-годдзя Юзафа Крашэўскага таксама будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка на павароце на вёску Доўгае. Днямі прайшла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная шматграннаму таленту земляка. У канцы месяца Пружанскі палацык уключыцца ў акцыю “Ноч у музеі”, тут пройдзе начны баль. Што гэта такое? Падрабязнасці пакуль не магу раскрыць.

Да 200-годдзя Гарадзечненскай бітвы запланаваны мітынг-рэквіем з удзелам святароў, запрошаны на яго і казакі.

8 мая адзначыў свой              80-гадовы юбілей жывая легенда нашага краю, народны майстар з вёскі Стойлы  Мікалай Тарасюк. Мікалай Васільевіч не толькі робіць цудоўныя аўтэнтычныя драўляныя фігуркі, якія выдатна адлюстроўваюць вясковае жыццё, ён і па сёння з’яўляецца экскурсаводам у сваім музеі.

Шмат увагі мы надаем і захаванню народных звычаяў і традыцый. У верасні правядзем “Ружанскую браму”. Летась свята прагрымела на ўсю рэспубліку, сёлета паспрабуем зрабіць яго яшчэ грандыёзней. Восенню зноў запросім усіх на кірмаш “Пружанскі кашэль”,  дзе кожны сельсавет правядзе вясельны абрад, з песнямі, пасагам у сорак ручнікоў і многім іншым.

Дапамагаюць захаваць і папулярызаваць нашу культуру фальклорныя калектывы. “Бабіна лета”, “Смаляначка”, калектыў дзіцячай школы мастацтваў імя Шырмы і іншыя зараз на грэбні папулярнасці. Фальклор – тое, што сёння запатрабавана.

— Аб’язная дарога вакол Белавежскай пушчы павінна прыцягнуць увагу турыстаў да нашага раёна. Чым будзе здзіўляць іх культура?

— Па-першае, плануем рэгіянальны фестываль “Рэха пушчы”. Мэта яго – захаванне і ўвекавечанне народных традыцый.

Акрамя таго, кожнае мястэчка будзе вітаць гасцей сваімі звычаямі, кожны сельскі клуб рыхтуе праграму, заснаваную менавіта на мясцовых традыцыях, шмат увагі адводзіцца нацыянальнай кухні. Паглядзіце, мы ўжо забылі ўсе стравы, які гатавалі нашы бабулі! Здаецца, што нацыянальная беларуская кухня зводзіцца толькі да дранікаў! А хто яшчэ памятае бабку ў кішцы, шклёндру, паляндвіцу, каплун, подкалатку, суп з гарбуза, бачкавыя гуркі, цэлыя марынаваныя грыбы?! Усё гэта трэба таксама аднавіць. Карыстаючыся магчымасцю, звяртаюся да чытачоў “Раённых будняў”. Дасылайце вядомыя вам старажытныя рэцэпты, а восенню на кірмашы арганізуем дэгустацыю!

— Канстанцін Іванавіч, а як дапамагаюць сучасныя тэхналогіі ў папулярызацыі нашай спадчыны?

— Сёння мы робім стаўку на сацыяльныя сеткі. Вялікая колькасць людзей атрымлівае інфармацыю адтуль. Будзем папулярызаваць і анансаваць там усе мерапрыемствы. Да канца года аддзел культуры плануе адкрыць свой сайт. У заканчэнне хочацца сказаць, што ў 21 стагоддзі мы ўсе пагналіся за платнымі паслугамі, вывелі іх на добры ўзровень, але нельга забываць, што культура – гэта духоўнасць. Кожны можа дакрануцца да мінулага, дапамагчы захаваць нашу непаўторнасць. Гэта нескладана: часам дастаткова проста пагутарыць з бабуляй ці дзядулем, пераняць рэцэпт, запісаць песню.

Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

  • я

    Паважаная Кацярына Пашкевіч, калі ласка, запытайцеся, чаму руйнуюцца казармы ў Слабудцы: http://virtual.brest.by/news15243.php Гэта такая павага да ветэранаў?

    І якога часу цэгла з надпісамі «Парыж» і «Лондан», а таксама бляхі — аналаг будаўнічага матэрыяла Сабора Парыжская Богамаці:
    http://pruzhany.net/1557-kalya-pruzhana-zrujnavali-aposhnyuyu-dralyanuyu-shlyaxeckuyu-syadzibu-berascejshchyny.html

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Константин Иванович уверил, что он открыт для диалога. Попробуйте сразу обратиться лично к нему. Я думаю, это даст больше пользы. Если вдруг у вас не получится диалог, обращайтесь к нам.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Это не наша «спадчына» — наша под горкой-деревянные» хибары» и полутрезвая молодежь и старики-пенсионеры.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • izidor

    А ніўжо ж Вы ў сацыяльных сетках чыталі што зруйнавалі сядзібу Крашэўскага? там жа ш пра склеп вялося… навошта крывым люстэркам быць

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    А я слыхал, какого-то пружанского товарища даже в КГБ гоняли за то, что он пытался донести до общественности о факте варварства в отношении могилы Крашевского.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Могила Крашевского находится в Кракове. Давайте не будем путать людей еще больше.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Катя, ну Вы меня поняли, что я хотел сказать. 😉 Суть не в том, где она находится, а в том, что ке-ге-бе-е-е! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • «Гэта давялося рабіць мне, я сам праз інтэрнэт выйшаў на тых, хто распаўсюджваў інфармацыю, запрасіў да сябе і мы разабраліся. Што тычыцца менавіта радавога маёнтка Крашэўскіх, той будынак быў знішчаны яшчэ ў ваенныя гады, аднаўляць там не было чаго.»— Кажа Панимаш

    — «аднаўляць там не было чаго.»
    I гэты чалавек заведуе культурай???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • Ежевика

    Как Вам не стыдно, товарищ Папека!!!! Вы считаете себя ВЕЛИКИМ краеведом? А что Вы сделали для этого? Кроме того как поливать грязью районные власти — Вы не на что другое не способны! Конечно, деньги ведь нужно отрабатывать, полученные из зарубежья, на пару со своими единомышленниками!!!!
    Прежде чем комментировать — изучите историю, определитесь и про-финансируйте восстановление какого-нибудь памятника архитектуры!!!! После такого поступка я больше чем уверена, Вас односельчане вспомнят хорошим словом, а не пустой болтовней!!!! Ведь всем этим Вы доказываете свою некомпетентность!!!! И действительно, было бы не плохо чтобы Вами занялись органы……

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • я

    2 Ежевика:

    Мікола Папека, в отличии от Вас, Ежевика, своими силами и средствами участвовал в восстановлении историко-культурного паследия нашего района. Так, например, лично был свидетелем, как и его силами, в том числе, был произведён поиск захоронения 40-ка наших предков возле деревни Лососин, как этот же человек участвовал в восстановлении памятника в 1989 году (а это обустройство большого фундамента, установка каменного памятника), не сомневаюсь, что и после того, как этот памятник расстреляли из вертолёта, Папека принимал участии и в создании нового памятника из гранита: http://pruzhany.net/1511-gadavina-adnalennya-pomnika-pastancam-kalinoskaga.html

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • пэнсіянэр

    …русские люди делали все возможное, что бы исковерить, уничтожить и затереть следы старой культуры. С преступной небрежностью, с нарочитой ленью и с усердным вандализмом несколько поколений свело на нет все, что создали их прадеды. Писал ещё в 1910 г. Барон Н. Врангель.» Старые усадьбы» Неужели в нашей жизни ничего не меняется.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Люди мне никто в Пружанах не верит, кому раскажу.
    Был в Волковыске купил кефир 3,2 жирности в тетропаке за 2920 руб.
    сметана 18% 400 гр 3640 руб., молоко 2720 руб. чудеса!?!?!?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Ежевика, ты состоишь в БРСМ? Да? Если нет, то ты, как минимум, жертва лукашистской пропаганды! Ты же ещё молодая девчонка, а уже такую ахинею пишешь! Учись думать! И не читай по утрам советских газет! (с)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    Ежевика, як там чарка и шкварка? Добра? А на золотой толчек не забыли скинуться?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *