Суббота, 26 сентября 2020

Пожары нужно предупреждать

1 290
Ні для каго не сакрэт, што пажары часцей за ўсё адбываюцца ад неасцярожнага абыходжання з агнём саміх людзей. Штогод на аб’ектах дзяржаўнай уласнасці адбываюцца пажары, якія наносяць значны матэрыяльны ўрон. Самае трагічнае, калі ў агні гінуць людзі. Як правіла, ахвярамі вогненнай стыхіі становяцца тыя аб’екты, на якіх не забяспечваецца выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» забеспячэнне пажарнай бяспекі з’яўляецца непасрэдным абавязкам кіраўнікоў і адказных асоб арганізацый, і спытаюць, у першую чаргу, іх.
У адпаведнасці з Указам №510 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» супрацоўнікамі дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіліся адпаведныя праверкі. Напрыклад, у ПУП  «Раённая рамбыттэхніка»  падчас пажарна-тэхнічнага абследавання кіраўніцтву ўстановы былі прапанаваны супрацьпажарныя мерапрыемствы, у ліку якіх абсталяванне памяшканняў крам сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. А вось пры праверцы КУП «Пружанскае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» парушэнняў правіл пажарнай бяспекі не выяўлена.
«Скупы плаціць двойчы»— гэту праўду як нельга лепш разумеюць кіраўнікі, якія спрабуюць ігнараваць прадпісанні інспектара ДПН. І чамусьці некаторыя з іх пачынаюць выпраўляць  недахопы толькі пасля таго, як здарыцца пажар… Няўжо нельга зразумець урок з чужых памылак і паклапаціцца пра бяспеку ўжо цяпер. Балазе, большасць з мерапрыемстваў, прадпісаных інспектарамі, не патрабуюць вялікіх фінансавых і працоўных выдаткаў.
Дзмітрый Ліпко, старшы інспектар дзяржпажнагляду РАНС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *