Понедельник, 23 мая 2022

Старшыня райвыканкама Юрый Бісун правёў сустрэчу ў дзіцячым садку аг. Лінова. Размова ішла пра новую рэдакцыю Канстытуцыі

459

Старшыня Пружанскага райвыканкама Юрый Бісун 16 лютага сустрэўся з калектывам дзіцячага сада №21 аграгарадка Лінова.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Сяргей Дзямідаў і старшыня Ліноўскага сельвыканкама Таццяна Мардань.

Звяртаючыся да калектыва дашкольнай установы, Юрый Бісун нагадаў, што да правядзення важнага палітычнага мерапрыемства ў жыцці краіны — рэферендума па пытаннях унясення змененняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь — засталося не так многа часу — крыху больш за тыдзень. Таму ўжо сёння кожны павінен для сябе вызначыць прыярытэты: «за» альбо «супраць». Як зазначыў Юрый Юр’евіч, на рэферендуме мы будзем галасаваць за нашу будучыню, за лёс нашай незалежнай Беларусі.

Што тычыцца непасрэдна саміх змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон краіны, то Юрый Бісун больш увагі засяродзіў на чатырох. Гэта артыкул 15, у які ўнесена дапаўненне: «Дзяржава забяспечвае ахову гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», артыкул 32, дзе ў частцы першай пасля слова «Шлюб» унесена дапаўненне: «як саюз жанчыны і мужчыны», а таксама другі сказ часткі другой, выкладзены ў наступнай рэдакцыі: «Супругі маюць роўныя правы ў шлюбе і сям’і». Асобна Юрый Юр’евіч спыніўся на артыкуле 46, дзе гаворыцца, што Рэспубліка Беларусь развівае атамную энергетыку ў мірных мэтах, забяспечвае бяспеку пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энергіі, а таксама на главе 3, у якой гаворыцца пра функцыі Усебеларускага народнага сходу.

Напрыканцы свайго звароту да ўдзельнікаў сустрэчы кіраўнік раённай вертыкалі ўлады прызваў усіх прыйсці на рэферэндум і прагаласаваць так, як падказвае сумленне і занепакоенасць за будучыню нашай краіны.

Затым Юрый Бісун адказаў на пытанні прысутных.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік